Пачаліся прывентыўныя затрыманні
15 красавіка актывіст Моладзі БНФ Андрусь Ігнатовіч быў затрыманы ўначы падчас правядзення інфармацыйнай кампаніі. З хлопца ўзялі тлумачэнне і адпусцілі дадому.
Але праз тыдзень да яго на кватэру прыйшлі міліцыянты, склалі пратакол за мінулую дату і прылюдна выцягнулі з кватэры. Суд над моладзевым актывістам быў перанесены на 24 красавіка.