Пачаўся набор ў летнія школы па правах чалавека
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2015 год.
У межах праграмы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Выкладчыкамі школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі (ад 18 да 27 гадоў) з Беларусі, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека. Група будзе сфармавана на конкурснай аснове. Месца правядзення - Беларускі Дом правоў чалавека Літва (Вільня).
Больш падрабязна пра умовы набору можна паглядзець на сайце ПЦ “Вясна”.
Пакінуць новы каментар