Пашпартны кантроль на святкаваньні юбілею Янкі Купалы ў Вязанцы

У вёсцы Вязынка (Маладзечанскі раён), на радзіме клясіка беларускае паэзіі Янкі Купалы, прайшлі мерапрыемствы з нагоды 125-годзьдзя з дня ягонага нараджэньня. Нягледзячы на спробы супрацоўнікаў міліцыі і КДБ перашкодзіць правядзеньню сьвята, лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі ўшанавалі памяць беларускага паэта.

Імпрэза, арганізаваная сябрамі Руху «За Свабоду», прайшла ля помніка беларускага паэта. Больш за 200 чалавек з нацыянальнай сімболікай на вопратцы сьпявалі беларускія патрыятычныя песьні і чыталі вершы. Гурт "Рэха" даў акустычны канцэрт.

Супрацоўнікі міліцыі і КДБ на ўваходзе ў мэмарыяльны комплекс Янкі Купалы наладзілі сістэму пашпартнага кантролю і дагляду рэчаў. Яны правяралі дакументы, заплечнікі і сумкі наведнікаў, пыталіся пра незарэгістраваную сымболіку, улёткі і транспаранты.

Па матэрыялам milinkevich.org