Перамога Зьмітра Жалезьнічэнкі
Гомельская абласная судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам Элеаноры Буянковай 13 снежня разгледзіла скаргу адлічанага з Гомельскага дзяржуніверсітэта ім. Ф.Скарыны актывіста апазіцыі Зьмітра Жалезнічэнкі і адмяніла рашэнне суда Цэнтральнага раёна аб адмове ў задавальненні скаргі на дзеянні адміністрацыі ВНУ. Пра гэта БелаПАН паведаміў адвакат былога студэнта Пётр Барысаў.
7 верасьня З.Жалезнічэнка быў адлічаны з трэцяга курсу матэматычнага факультэту. За апошнія два сэмэстры ён ня меў пропускаў заняткаў без уважлівай прычыны й быў выдатнікаў вучобы. Прычынай адлічэньня адміністарцыя ВНУ назвала «сыстэматычнае парушэньне правілаў унутранага распарадку», выражанае ў тым, што ў жніўні 2007 года З.Жалезьнічэнка быў аштрафаваны гаспадарчым судом «за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць».
З.Жалезьнічэнка зьяўляўся адным з арганізатараў канцэрту беларускіх бардаў. Сам былы студэнт сваё адлічэньне лічыць палітычна матываваным, паколькі ён зьяўляецца намесьнікам старшыні абласной арганізацыі моладзевага крыла Партыі БНФ і намесьнікам старшыні абласной моладзевай краязнаўчай грамадзкай арганізацыі «Талака».
Дзеяньні адміністрацыі ВНУ Д.Жалезьнічэнка абскардзіў у судзе Цэнтральнага раёну. 5 лістапада судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова адмовіла ў задавальненьні скаргі адлічанага студэнта на неправамерныя дзеяньні адміністрацыі ВНУ.
Паводле Белапан і Нашай Нівы