Ператрус у кватэры актывісткі “Маладога Фронту” К.Салаўёвай

Супрацоўнікі Полацкага КДБ учора правяли  ператрус у кватэры актывісткі “Маладога Фронту” Кацярыны Салаўёвай. Ператрус праходзіў у рамках распачатай супраць яе крымінальнай справы па артыкуле 193 ч.1 “Удзел у незарэгістраванай арганізацыі”.

Як адзначыла Кацярына Салаўёва ў тэлефоннай размове Радыё Рацыі, такія дзеяньні супрацоўнікаў КДБ зьвязаныя з працягам ціску на “Малады Фронт”, нягледзячы на тое, што нядаўна на волю выйшаў Зьміцер Дашкевіч.

- Але крымінальныя справы, якія былі распачатыя ў рэгіёнаў застаюцца, - адзначыла дзяўчына.

Нагадаем, што нядаўна моладзевую актывістку Кацярыну Салаўёву паўторна адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсітэту. Дзяўчына навучалася на другім курсе гістарычна-філялягічнага факультэту.

 

Паводле Радыё Рацыя