Польшча рыхтуе эліту для будучай Беларусі

30 сакавіка спаўняецца 7 гадоў стыпендыяльнай праграме польскага ўраду імя Кастуся Каліноўскага. Аб тым, якія магчымасці яна прадастаўляе беларусам, піша карэспандэнт  газеты “Deutsche Welle”.

 

Каля 250 беларусаў з’яўляюцца стыпендыятамі праграмы, што фінансуецца польскім урадам, якая носіць імя нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага. Праграма дае магчымасць грамадзянам Беларусі, якія па палітычных матывах не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі, навучацца ў польскіх ВНУ. У будучым навучальным годзе (2013-2014 гг. – Рэд.) яшчэ 50 чалавек стануць удзельнікамі праграмы. 

 

Польская салідарнасць з Беларуссю.

 

Паводле словаў дырэктара праграмы Каліноўскага, кіраўніка Цэнтра даследванняў Усходняй Еўропы Варшаўскага Універсітэта, прафесара Яна Маліцкага, з польскага бюджэту выдаткоўваецца штогод каля 5 мільёнаў злотых (1 мільён 250 тысяч еўра). Фінансаванне ажыцяўляецца ў межах праекта “Дапамога Польшчы”, якую падтрымлівае польскае МЗС. Адказваючы на пытанне, чаму ўсе выдаткі бярэ на сабе Польшча, Маліцкі адзначыў, некалькі прычын. Арганізатары праграмы вырашылі адмовіцца ад дапамогі іншых краін-удзельніц ЕС таму, што навучанне ў Польшчы дае  беларусам больш шанцаў на вяртанне да дому па заканчэнні праграмы. Польшча зацікаўлена ў тым каб мець побач дэмакратычную дзяржаву, якой, па перакананні Маліцкага, Беларусь будзе ў будучым. “У гады польскай “Салідарнасці”, калі польскі народ змагаўся за дэмакратычныя перамены, нам таксама дапамагаў Захад.” – падкрэслівае прафесар Маліцкі.

 

Ён прыгадвае, як у сакавіку 2006 года рашэнне пра стварэнне праграмы падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі студэнтаў было прынята польскім урадам усяго за некалькі гадзін: “Праект быў падпісаны ўначы, пасля таго, як мы ўбачылі па тэлебачанні зварот кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандра Мілінкевіча з просьбай дапамагчы моладзі, якую адлічылі з універсітэтаў за ўдзел у акцыях пратэсту пасля выбараў у Мінску.”

 

Асноўны крытэр - веды

 

У першы год, у межах праграмы Каліноўскага, 244 чалавекі ў 15 гарадах Польшчы пачалі вывучаць права, інфарматыку, паліталогію, філалогію і іншыя дысцыпліны. Калі рэпрэсіі ў Беларусі паменшыліся, штогод пачалі набіраць па 40-50 стыпендыянтаў. “Мы вырашылі навучаць і актывістаў, якіх не прымаюць на навучанне ці выгналі з працы за перакананні, і дзяцей рэпрэсаваных,” – апавядае Маліцкі.

 

У дадатак кіраўнік праграмы адзначыў, што сам па сабе пераслед не з’яўляецца падставай для выдаткавання стыпендыі Каліноўскага. Прэтэндэнты павінны прайсці сумоўе ў акадэмічнай камісіі. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы дакумантаў кандыдатам ажыцяўляе беларускі Камітэт абароны рэпрэсаваных, які ўзначальвае Іна Кулей. Але рашэнне пра залічэнне на навучанне і пра выключэнне прымае польскі бок, кажа Маліцкі. Ініцыятар праграмы Каліноўскага бачыць і праблемы працы з маладымі беларусамі, якія атрымаўшы стыпендыі, не заўжды гатовы выконваць навучальныя планы. Апроч таго, у Польшчы часта паўсатюць дыскусіі пра тое, ці варта фінансаваць гэтую праграму. Але сам Маліцкі лічыць гэткія польскія інвестыцыі ў адукацыю будучай беларускай эліты – разумнымі.

 

Спецнабор каліноўцаў

 

Паводле слоў Яна Маліцкага, узімку 2011 года, пасля чарговых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і новай хвалі пераследу апазыцыянераў, быў арганізаваны адмысловы набор для рэпрэсаваных. Колькасць студэнтаў праграмы павялічылася да 150, зацверджаны 50 стыпендый для дактарантаў і 10 навуковых стыпендый для выкладчыкаў.

 

Экс-кандыдат у прэзыдэнты Алесь Міхалевіч, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі, распавёў DW, што пры падтрымцы праграмы Каліноўскага ў яго з’явілася магчымасць працы над доктарскай дысэртацыяй, на якую, паводле ягоных слоў, у Беларусі, у яго не было часу.

 

“Цяпер пішу навуковыя артыкулы і рыхтуюся да абароны,” – паведаміў Міхалевіч. Тэму сваёй працы ён лічыць актуальнай – “Удзел новых палітычных актораў – партый і рухаў у посткамуністычнай трансфармацыі краін Усходняй Еўропы: Беларусі, Расеі, Польшчы, Чэхіі, Славаччыны. Літвы, Літвіі і Эстоніі.”

 

Былы кіраўнік прыватнай сацыялагічнай лабараторыі “Новак”, доктар сацыялагічных навук, прафесар Андрэй Вардамацкі, таксама атрымаў статус навуковага стажора праграмы Каліноўскага. Напярэдадні выбараў 2010 года ён быў вымушаны з’ехаць з краіны. Паводле слоў Вардамацкага, Ян Маліцкі сам адшукаў яго, прапанаваў працу і далейшае навучанне. “Гэта быў складаны для мяне час, а такая падтрымка была вельмі важнай,” – кажа прафесар Вардамацкі.

 

Пасля змены рэжыму

 

26-гадовы Максім Сяргіец з Менску навучаецца на праграме Каліноўскага на другім курсе Варшаўскага ўніверсітэту па спецыяльнасці “Турыстыка і рэкрэацыя”. Ён быў удзельнікам выбарчай кампаніі Андрэя Саннікава. Ён атрымаў палітычны прытулак у Польшчы. Максім спадзяецца, што ягоная новая прафесія спатрэбіцца ў будучай Беларусі.

 

17-гадовыя Вітаўт Сіўчык і Аляксандра Навасяд – дзеці беларускіх апазыцыянераў. І Вітаўт і Аляксандра – стыпендыяты праграмы Каліноўскага і да дасягнення паўнагадовага ўзроста, калі магчыма будзе перайсці да заняткаў, вывучаюць польскую мову. Аляксандра плануе вывучаць лагістыку, а Вітаўт марыць пра факультэт міжнародных дачыненняў. Яны пакуль ня думаюць, як складзецца іхні лёс пасля завяршэння навучання, але яны бы жадалі працаваць у Беларусі.

 

Прафесар Маліцкі кажа, што напрыканцы сакавіка ў Варшаве адбудзецца з’езд каліноўцаў. Запрошаны 170 выпускнікоў, сярод якіх – 80 чалавек скончылі навучанне па магістэрскіх праграмах і два чалавекі атрымалі доктарскія ступені. З дапамогай анкетавання плануецца даведацца, дзе яны працуюць, маючы польскія дыпломы. Кіраўнік праграмы Каліноўскага перакананы, што пасля змены рэжыму некалькі сотняў адукаваных маладых людзей будуць ажыцяўляць сур’ёзны ўплыў на развіццё Беларусі.

 

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку