Праваабаронца Лабковіч адмовіўся ад “гутаркі” з супрацоўнікам крымінальнага вышуку

Раніцай 10 верасня на кватэру да праваабаронцы-юрыста Уладзімера Лабковіча патэлефанавалі з міліцыі. Прадставіўшыся супрацоўнікам крымінальнага вышуку Ленінскага РУУСа, мужчына прапанаваў Лабковічу сустрэцца ў міліцыі “для гутаркі”.

Праваабаронца катэгарычна адмовіўся, патлумачыўшы, што мае на гэта права, паколькі для такога выкліку неабходна афіцыйная позва з пазначэньнем ня толькі даты і месца, але і ў якасьці каго чалавека выклікаюць. Пасля такога адказу аператыўнік павесіў трубку.

Як паведаміў праваабаронца, ён не бачыць аніякіх падстаў для таго, каб ім цікавіўся крымінальны вышук.

 

Паводле ПЦ Вясна