Праваабаронцы заклікаюць паручыцца за Бяляцкага

4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» быў затрыманы старшыня віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Шаноўнае спадарства, патрэбна Ваша салідарнасць!
 
Мы распачынаем кампанію па зборы паручальніцтваў за Алеся Бяляцкага ад усіх грамадзянаў. Паручальніцтвы мы будзем перадаваць у органы пракуратуры Беларусі. Гэтая працэдура прадугледжана артыкулам 121 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
 
Юрыдычнае абгрунтаванне
 
Крымінальна-працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь у сваім артыкуле 121 адной з мераў стрымання прадугледжвае паручальніцтва. Дадзеная мера заключаецца ў тым, што не менш за двух грамадзянаў Беларусі выступаюць з хадайніцтвам на імя органаў пракуратуры з тым, каб да асобаў, якія да суду знаходзяцца пад вартай, была прыменена мера стрымання — знаходжанне на свабодзе (падпіска аб нявыездзе). У выпадку, калі асобы, за якіх прынята паручальніцтва, парушаюць ўмовы, то яны могуць быць зноў узятыя пад варту, а таксама ў дачыненні да тых, хто выступіў з паручальніцтвам, можа быць ужытае пакаранне ў выглядзе штрафу. Сам факт наяўнасці паручальніцтваў аўтаматычна не цягне за сабой змены меры стрымання, але з’яўляецца вельмі важкай умовай для выхаду на свабоду асобаў, а таксама дэманструе следству і суду нашую салідарнасць. Грамадзяне Беларусі павінны персанальна ўласнаручна запоўніць бланк паручальніцтва.
 
На падставе Вашых паручальніцтваў пракуратура можа вызваліць з-пад варты Алеся Бяляцкага.
Гэтую кампанію мы праводзім разам з нашымі партнерамі — беларускімі правабаронцамі, а таксама Міжнароднай федэрацыяй за правы чалавека (FIDH). Паручальніцтвы будуць збірацца ва ўсім свеце, і мы перакананыя, што шмат хто з сусветна вядомых асобаў падпішуцца пад гэтай заявай.
 
Мы ставім перад сабой задачу ў самы бліжэйшы час сабраць не менш за тысячу паручальніцтваў толькі ў Беларусі.
 
ПЦ «Вясна» шмат год бараніў кожнага грамадзяніна, які трапляў у бяду, калі дзяржава парушала яго правы, грэбавала прынцыпамі маралі і законнасці. Мы былі разам з Вамі ў судах, мы рабілі ўсё, каб палітычныя вязні не заставаліся сам-насам у турмах. За гады сваёй працы мы дапамаглі тысячам людзей, пішучы скаргі, звароты і заявы. Мы рабілі ўсё магчымае, каб і ў замежжы ведалі пра сітуацыю ў Беларусі.
 
Абяцаем, што як бы далей ні разгортваліся падзеі, мы будзем працягваць сваю дзейнасць па абароне правоў чалавека.
Але зараз мы просім у Вас дапамогі.
 
Падпісацца пад паручальніцтвам можна тут:
 
Праваабаронцы-вясноўцы — г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 78а-48
(тэл:. (017) 331 08 44)
 
Беларускі Хельсінкскі Камітэт — г. Мінск, вул. К.Лібкнехта, 68–1201
(тэл:. (017) 222 48 00)
 
Беларуская асацыяцыя журналістаў — г. Мінск, вул. Камсамольская, 7–32
(тэл:. (017) 203 63 66)
 
Управа БНФ — г. Мінск, вул. Крапоткіна, 93А

 паводле  spring96.org

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку