Праваабаронцы звернуцца да спецдакладчыка ААН з нагоды сітуацыі з Андрэем Бандарэнкам
Такое рашэнне было прынятае на круглым стале, арганізаваным праваабарончай групай "За Волю".
Актывісты адзначаюць, што іх звароты ў айчынныя праваахоўныя структуры плёну не далі, а скаргам Бандарэнкі проста не даюць "выйсці" з турмы — як паведамляе ў лістах сам Андрэй Бандарэнка, усе падрыхтаваныя ім лісты зніклі пасля таго, як ён аддаў іх супрацоўнікам калоніі, паведамляе "Новы Час".
Таксама ўдзельнікі круглага стала прынялі адмысловы зварот да журналістаў і блогераў, у якім выказалі заклапочанасць тым, што ў сродках масавай інфармацыі распаўсюджваецца недакладная інфармацыя былога супрацоўніка “Платформы інавейшн”, а зараз дырэктара новастворанай арганізацыі “Рэгіён 119” Алены Красоўскай-Каспяровіч адносна Андрэя Бандарэнкі і Міхаіла Жамчужнага.
Нагадаем, 7 снежня праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Міхаіла Жамчужнага палітвязнем.
Пакінуць новы каментар