Праваабаронцы Кацярыне Садоўскай не даюць у турме інсуліну

Чарговы ліст прыйшоў дамоў ад праваабаронцы Кацярыны Садоўскай, якая адбывае пакараньне ў Гомельскай жаночай калёніі. Праваабаронца піша, што ў калёнію прывезьлі новую групу асуджаных жанчын, і зараз некаторыя вязьні сьпяць у калідоры, бо месцаў у пакоях не хапае. Арамя таго, жанчыне да даюць такі неабходны ёй інсулін.

Садоўская піша, што сярод асуджаных шмат жанчын сталага веку, у тым ліку старэйшыя за 70 гадоў, якія фізычна ня могуць забрацца на другі ярус ложкаў, дзе атрымалі месцы. Ёсьць і іншыя праблемы – у тым ліку з мэдыкамэнтамі замежнай вытворчасьці.

“Піша, што не хапае лекаў. Інсулін ёй замянілі на лекі айчыннай вытворчасьці, і нешта ў яе захварэлі ногі. Уся турма толькі айчыннымі лекамі лечыцца, замежных лекаў не даюць зусім”, -- паведаміў «Радыё Свабода” муж Кацярыны Садоўскай.