Праваабаронцы накіравалі зварот да кіраўнікоў беларускіх папраўчых калоній

Праваабаронцы накіравалі зварот да адміністрацый калоній, у якіх утрымліваюцца палітычныя вязні, асуджаныя за акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Зварот быў прыстасаваны да Міжнароднага дню ў падтрымку ахвяр катаванняў, які адзначаецца 26 чэрвеня па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН.

Нацыянальнымі і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі прысуды, вынесеныя вязням, прызнаныя палітычна матываванымі, а яны самі з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі і асуджаны неправамоцна, паведамляецца ў звароце.


У цяперашні час кантроль за сытуацыяй з палітычнымі вязнямі працягвае ажыцяўляцца як беларускімі, так і міжнароднымі праваабарончымі арганізацыямі. У прыватнасці, пад пільнай увагай знаходзяцца: умовы утрымання, сваечасовае аказанне медычнай дапамогі, права на ліставанне. Па дадзеных праваабаронцаў, шматлікія палітычныя вязні маюць хранічныя хваробы.


Яны цягам следчых дзеянняў падпадалі пад катаванні, ці ўтрымліваліся ва ўмовах, якія ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, з’яўляюцца жорсткімі, безчалавечнымі і прыніжаючымі чалавечую годнасць. Факты гэтых парушэнняў правоў чалавека атрымалі шырокі міжнародны розгалас. Надалей гэтыя факты будуць абскарджаны ў Камітэт па правах чалавека.


Удзельнікі зварота патрабавалі забяспечыць палітычных вязняў умовамі ўтрымання адпаведна з беларускім заканадаўствам і адпавядаючым Мінімальным стандартным правілам абыходжання са зняволенымі, прынятым на першым Кангрэсе Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па папярэджанні злачыннасці і абыходжанні з правапарушальнікамі, адбыўшымся ў Жэневе ў 1955 годзе.
 
Сярод падпісантаў былі Інна Кулей (Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць”), Людміла Гразнова (“Праваабарончы аль’янс”), Елена Танкачова (Асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”), Алег Гулаг (РПОО “Беларускі Хельсінскі Камітэт”), Алег Бяляцкі (ПЦ “Вясна”), Алег Волчак (ПЦ “Прававая дапамога насельніцтву”), Раіса Міхалоўская (“ОО “Цэнтр па правах чалавека”), праваабаронца С. Усцінаў, Р. Кісляк.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку