Праваабаронцы прадставілі альтэрнатыўны даклад пра сітуацыю з правамі жанчын у Беларусі
У Рэкамендацыі Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын для Беларусі ўвайшлі, у прыватнасці, прапановы Беларускага дакументацыйнага цэнтра.
28 кастрычніка 2016 г. у Жэневе на 65-й сесіі Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) быў разгледжаны Даклад Рэспублікі Беларусь аб сітуацыі з правамі жанчын у Беларусі.
Беларускі дакументацыйны цэнтр прымаў удзел у падрыхтоўцы альтэрнатыўнага дакладу, падрыхтаванага кааліцыяй беларускіх праваабарончых арганізацыяў і ініцыятываў.
Юрыстамі БДЦ была падрыхтавана тэма, звязаная з праблемамі нацыянальнага заканадаўства і правапрымяняльнай практыкі ў дачыненні да фактычных шлюбных саюзаў, у прыватнасці падзелу сумесна нажытай маёмасці, аліментных абавязацельстваў і г.д. У альтэрнатыўным дакладзе былі сфармуляваны прапановы па змяненні заканадаўства ў гэтай галіне.
18 лістапада 2016 г. апублікаваныя рэкамендацыі дзяржаве, у якія ўвайшлі большасць з рэкамендацый альтэрнатыўнага дакладу беларускіх НДА, а таксама рэкамендацыі або тэмы, якія дадаткова былі прадстаўлены ў вусных выступах прадстаўнікоў кааліцыі перад Камітэтам 24.11 і 27.11 у Жэневе.
Рэкамендацыі Беларускага дакументацыйнага цэнтра па праблемах фактычных шлюбных саюзаў у Беларусі ўвайшлі ў рэкамендацыі дзяржаве Камітэта па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын.
Нагадаем, напачатку лістапада з’явілася інфармацыя, што праваабаронцы выступілі з сумеснай заявай адносна Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, адрасаваных Беларусі ў рамках механізмаў ААН, у якой станоўча ацэньваюць сам дакумент, але адзначаюць, што ён мае патрэбу ў дапрацоўцы.
Пакінуць новы каментар