Праграмны зборнік Паўла Севярынца
5 ліпеня на сядзібе БНФ адбылася прэзентацыя новай кнігі Паўла Севярынца “Брату”. Пяру аднаго са стваральнікаў Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі і моладзёвага лідэра П. Севярынца належаць творы: “Ды-джыі адраджэньня”(культурна-асьветніцкага характару), “Пакаленьне Маладога Фронту”( агітацыйнага зьместу), “Нацыянальная ідэя “(грамадска-палітычнага характару) і “Лісты зь лесу”(публіцыстыка, рыхтуецца да выданьня).
У новы зборнік “Брату” ўвайшлі артыкулы, надрукаваныя на працягу 10 гадоў ў газетах “Народная воля”, “Наша ніва”, “Імя”. Таксама тут зьмешчаны эсэ, аналітыка, апавяданьні, праграмы.Усе гэтыя творы ня страцілі сваёй актуальнасьці і сёньня, а наадварот, утрымліваюць адказы на шматлікія гарачыя пытаньні часу.
“Толькі вера ў Ісусе Хрысце і любоў адзін да аднаго - гэта тая сіла, што можа аб’яднаць беларускі народ, усе 10 мільёнаў чалавек, без падзелу на “сьвядомых і несьвядомых”, каталікоў і праваслаўных, - упэўнены Павал Севярынец. - Толькі тады мы, нарэшце здолеем узвысіцца на адзінае нацыі пад бел-чырвона-белым сьцягам.”
БЕЛАРУСКАЯ ФОРМА- ХРЫСЬЦІЯНСКІ ЗЬМЕСТ, - такая формула найбольш проста і ёміста выражае сутнасць духовага Адраджэньня і самой нацыянальнай ідэі. Беларусізацыя бяз Бога- гэта пустое,- лічыць П. Севярынец”