Прадстаўнікі дэмсіл заклікаюць прызнаць Эдуарда Пальчыса палітвязнем

Прадстаўнікі дэмакратычных партый і арганізацый лічаць справу затрыманага блогера Эдуарда Пальчыса, вядомага як Джон Сільвер, «выключна палітычнай» і заклікаюць прызнаць яго вязнем сумлення і палітычным вязням.

Такую заяву падпісалі Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец, Аляксей Янукевіч, Ірына Вештард, Алена Яськова, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч, Вячаслаў Сіўчык і Аляксандр Бухвостаў.

У дакуменце адзначаецца, што ў дачыненні да Пальчыса распачатыя крымінальныя справы за «распальванне міжнацыянальнай варожасці», «распаўсюджванне парнаграфіі» і «парушэнне падпіскі аб нявыездзе».

«На самай справе відавочна, што крымінальны пераслед Эдуарда — помста за яго антыімперскія публікацыі на сайце www.1863x.com, — гаворыцца ў заяве. — Гісторык па адукацыі, Эдуард раскрываў захопніцкую і агрэсіўную сутнасць сённяшняй палітыкі Крамля і заклікаў беларусаў рыхтавацца да абароны незалежнасці».

Прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый запатрабавалі неадкладнага вызвалення Пальчыса і спынення яго пераследу.

Палітыкі звярнуліся да еўрапейскай супольнасці і ЗША з заклікам зрабіць усе магчымыя захады для вызвалення Эдуарда Пальчыса, а таксама заклікалі беларускае грамадства і міжнародную супольнасць да салідарнасці з ім.

«Эдуард праз адваката заявіў, што не хоча быць палітвязням. Але мы ўсе ведаем, у якіх умовах знаходзяцца беларускія вязні, асабліва на этапе следства. Тое ж, што ўлады дазволілі адвакату зрабіць гэтую заяву, звычайна патрабуючы невыдавання, сведчыць, што на Эдуарда можа рабіцца вялікі націск і яго ўвялі ў зман. Прызнанне яго палітвязням — гэта адзінае, што можа яго абараніць ад непазбежнага асуджэння. Ён арыштаваны за сваю палітычную дзейнасць і па ўсіх стандартах з'яўляецца палітвязням», — цытуе сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталя Рымашэўскага прэс-служба арганізацыі.

Паводле nn.by

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку