Пракуратура пагражае зноў ужыць артыкул 193

Актывіст берасьцейскай філіі “Маладога фронту” Міхась Ільін атрымаў папярэджаньне пракуратуры аб крымінальнай адказнасьці, калі ён ня спыніць свой удзел у незарэгістраванай арганізацыі. Паводле 193 артыкула Крымінальнага кодэксу (удзел у незарэгістраванай арганізацыі) прадугледжана зьняволеньне тэрмінам да двух гадоў. Закон быў прыняты ў 2006 годзе. За гэты час на падставе яго былі пакараныя каля двух дзясяткаў моладзевых актывістаў.

Міхась Ільін лічыць, што крымінальную справу супраць яго не распачалі толькі з тае прычыны, што не было адпаведнага загаду зьверху.

“Я зразумеў, што галоўнай мэтай гэтага было запалохваньне. Яны толькі пагражалі, што ў будучыні на падставе папярэджаньня змогуць распачаць крымінальную справу.

Яны мне самі сказалі, што за ўсім гэтым стаіць КДБ. Лічу, што распачаць крымінальную справу ці не — залежыць ад установаў, вышэйшых за пракуратуру”.

Міхася Ільіна затрымалі а 6 раніцы, як толькі хлопец выйшаў з пад’езду свайго дома. Ён сьпяшаўся на цягнік ва Ўкраіну, але міліцыянты ўручылі яму пастанову пракурора, згодна зь якой яго належала прывезьці ў пракуратуру.

Тры гадзіны хлопца трымалі ў міліцыі, а потым адвезьлі ў пракуратуру Берасьцейскай вобласьці. Там ён меў размову з супрацоўнікам пракуратуры Аляксандрам Куліком.

“У пастанове так было й напісана, што супрацоўнікі КДБ знайшлі на сайце “Маладога фронту” інфармацыю пра тое, што я зьяўляюся актывістам арганізацыі, чым і парушаю заканадаўства.

Мне вельмі прыемна як сябру “Маладога фронту”, што наш сайт карыстаецца такім попытам у дзяржаўных структураў”.

Міхась Ільін двойчы адбываў адміністрацыйны арышт за кратамі. Першы раз — пяць сутак у верасьні 2008 году за палітычныя графіці з заклікам да байкоту выбараў. Сёлета Міхась адседзеў 10 сутак за пэрформанс каля помніка Леніну.

 

Паводле радыё Свабода

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку