Працягваецца трэці набор на праграму К.Каліноўскага
Мэта праграмы стварыць адукацыйныя шанцы тым студэнтам зь Беларусі, якія страцілі магчымасьць вучыцца ў беларускіх вышэйшых навучальных установах па палітычных прычынах. Яны маюць магчымасьць закончыць вучобу ў Польшчы, альбо працягваць вучыцца тут да часу, калі змогуць вярнуцца ў свае ВНУ на Бацькаўшчыне.
Удзельнікамі Праграмы могуць быць студэнты й асьпіранты беларускіх вышэйшых навучальныхустановаў, якія былі адлічаныя з ВНУ па палітычных прьшынах, альбо якім па палітычных прычынах не дазволілі распачаць ці працягваць вучобу ў Беларусі. Апрача гэтага ў Праграме могуць старацца прыняць удзел дзеці бацькоў, рэпрэсаваных па палітычных прьшынах.
Валоданьне польскай мовай не зьяўляецца варункам атрыманьня стыпэндыі. Стыпэндыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага сарганізуе для прынятых асоб курсы навучаньня польскай мовы ў рамках Падрыхтоўчага курсу.
Кваліфікацыю кандыдатаў, у рамках дзейнасьці Праграмнага бюро, правядзе Камісія, пакліканая дзеля гэтай мэты Дырэктарам праграмы. Камісія будзе вырашаць пра прыняцьцё кандыдатаў пасьля азнаямленьня з ацэнкай Камітэту абароны рэпрэсаваных (HKAR), абапіраючыся на прынцыпы дзейнасьці Праграмы.
Прыняцьце ў Праграму, a таксама разьмеркаваньне стыпэндыятаў па польскіх ВНУ зьдзейсыгіць Дырэктар праграмы, абапіраючыся на заявы ВНУ й беручы пад увагу перш за ўсё магчымасьць працягу вучобы згодна з напрамкам, распачатым у Беларусі.
Магчымы набор у мэдычныя ВНУ, a асабліва ў мастацкія, будзе патрабаваць дадатковага пацьвярджэньня магчымасьці набору ў даным годзе, a таксама праверкі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі прафэсійных кваліфікацыяў. У выпадку аплікацыі ў вышэй згаданыя ВНУ кандыдат будзе прыняты ў Праграму толькі пасьля ўнясеньня яго ў сьпіс студэнтаў данай ВНУ, пасьля выкананьня ўсіх патрабаваньняў ВНУ.
Камісіі альбо асобы, вызначаныя Рэктарамі вышэйшых навучальных установаў (Дэканамі), па якіх будуць разьмеркаваныя студэнты, ужо ў рамках паасобных факультэтаў, інстытутаў правядуць ацэнку праграмных разыходжаньняў i акрэсьляць прынцыпы ix выраўнаньня.
Неабходныя дакумэнты:
1. Запоўненая анкета „Кандыдата праграмы” (даступная на інтэрнэт-старонцы Студыюм Ўсходняй Эўропы: www.studium.uw.edu.pl/kk)
2. Заява на вучобу ў Полыпчы
3. Дыплём заканчэньня сярэдняй школы (атэстат сталасьці)
4. Заліковая кніжка з вучобы ў вышэйшай навучальнай установе ў Беларусі
5. Сьпіс залічаных прадметаў
6. Праграма вучобы ў беларускіх ВНУ дзеля вызначэньня праграмных разыходжаньняў
7. Дакумэнт (пасьведчаньне) адлічэньня з ВНУ (калі мела месца)
8. Дакумэнт (пасьведчаньне) арышту альбо прысуду (калі меў месца)
9. Іншыя дакумэнты, якія, меркаваньнем кандыдата, могуць мець значэньне для рашэньня Кваліфікацыйнай камісіі.
Тэрмін прыёму дакумэнтаў канчаецца 27 чэрвеня 2008 году.
Размова кандыдата з камісіяй будзе ў Менску ў тэрміне 25-28 чэрвеня 2008 году.
Да 15 ліпеня 2008 году адпаведная камісія закваліфікуе кандыдатаў да Падрыхтоўчага курсу „Стыпэндыяльнай праграмы ім. Кастуся Каліноўскага".
Рашэньне пра канчатковае прыняцьце ў Праграму й накіраваньне ў ВНУ будзе абвешчана 25 верасьня 2008 году.