Працяг справы 14-ці

Судовае паседжаньне па крымінальнай справе Міхаіла Субача, Паўла Вінаградава і Максіма Дашука за парушэньне грамадзкага парадку пад час мітынгу прадпрымальнікаў 10 студзеня адбудзецца 23 траўня 2008 года ў Цэнтральным судзе г. Менску і пачнецца ў 9.30. Разглядаць справу прызначаны судзьдзя Есьман В. А. Моладзь абвінавачваюць па артыкуле 342 ч. 1. Абараняць хлопцаў будуць адвакаты Ірына Багніч, Павал Сапелка,
і Святлана Гарбаток. Інтарэсы непаўнагадовага Максіма Дашука ў судзьдзе будзе абараняць законны прадстаўнік.

Міхалу Субачу 25 гадоў, раней ён быў індывідуальным прадпрымальнікам, а цяпер разам з жонкай ён працуе кансультантам ў салёне для вясельляў. Паўлу Вінаградаву 20 гадоў, ён скончыў у Менску прафесійна-тэхнічны ліцэй, зьяўляецца актывістам грамадзянскай кампаніі “Эўрапейская Беларусь”. Максім Дашук мае шырокі кругагляд, захапляецца спортам, праяўляе грамадзкую актыўнасьць.