Пра елку-паштоўку і турэмны торт
Марына Адамовіч размясціла ў сваім Фэйсбуку адрасаваны ёй допіс палітвязня Міколы Статкевіча пра тое, як ён сустрэў у Новы год за кратамі.
"Новы год сустрэў у добрым настроі. Крыху падрыхтаваўся: павесіў на сценку Анжэліну сняжынку. Яловай галінкі ў гэтым годзе не дачакаўся, таму яліну сімвалізавала гэтая паштоўка, на якой пішу. Зрабіў торт з каржоў, што ты дасылала ў перадачы ў лютым мінулага году. На крэм пусціў пачак згушчонкі, усю швейцарскую какаву з летняй бандэролі і крыху сухафруктаў. Атрымалася вельмі смачна. Ем той торт дагэтуль і да канца тыдня яго хопіць. Апоўначы выпіў гарбаты з тортам, яшчэ з гадзіны паўтары спрабаваў знайсці што-небудзь больш-меньш прыстойнае па TV. Думаў пра цябе", - напісаў Мікола Статкевіч Марыне Адамовіч.
Пакінуць новы каментар