Прымусовая праца пасля працы

У Бялыніцкім раёне працаўнікоў арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў раёна ў загадным парадку прымушаюць здаваць другасную сыравіну.

Распараджэннем Бялыніцкага райвыканкама калектывам арганізацый, прадпрыемстваў і гаспадарак раёна даведзены гадавыя заданні па нарыхтоўцы другаснай сыравіны і зараз райвыканкам патрабуе іх безумоўнага выканання да канца бягучага года, паведамляе spring96.org

У сувязі з гэтым супрацоўнікам арганізацый раёна даведзены заданні, колькі бытавых адыходаў павінен здаць кожны з іх у бліжэйшы час, за невыкананне заданняў кіраўніцтва арганізацый пагражае працаўнікаў пазбаўленнем прэмій. Людзі абураюцца даведзенымі заданнямі, тым больш што многія з іх ужо раней выканалі адпаведныя ранейшыя загады па збору адыходаў.

“Сітуацыя часам складваецца анекдатычная, – распавядае выдавец бялыніцкай маланакладнай газеты “Паходня” Барыс Вырвіч. – Я быў сведкам таго, як супрацоўнік МНС хадзіў па хатах сваіх знаёмых і прасіў даць шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, бо яму давялі заданне, якое ён павінен абавязкова выканаць. Супрацоўнікам школ і дзіцячых садкоў дык гэтыя заданні даводзілі ўжо па некалькі разоў. Літаральна пару дзён таму на ўласныя вочы бачыў пісьмовае заданне, дзе супрацоўнікам аднаго з дзіцячых садкоў раёна загадваецца здаць кожнаму па 15 кг макулатуры, 5 кг поліэтыленавых бутэлек, 56 кг шклобою і 3 кг рыззя. Работнікі адукацыйных установаў таксама просяць бацькоў вучняў і выхаванцаў дзіцячых садкоў, каб тыя прыносілі разнастайныя адыходы. Самі яны ў прыватных гутарках абураюцца тым фактам, што іх у прымусовым парадку зрабілі зборшчыкамі смецця, аднак далей размоў справа не ідзе, баяцца, што за невыкананне чарговых заданняў іх пазбавяць прэміяльных, тым больш што такія выпадкі ўжо мелі месца ў нашым раёне”.

Як паведамляе бялыніцкая раённая газета “Зара над Друццю”, на 30 кастрычніка гадавы план прадпрыемствамі, арганізацыямі і гаспадаркамі раёна па нарыхтоўцы макулатуры выкананы на 39,7%, шкла – 59,7%, палімерных вырабаў – 48,9%, тэкстыльных адыходаў – 95,9%. Так што яшчэ шмат працы ў якасці збошчыкаў смецця мае быць зроблена працаўнікамі арганізацый Бялыніцкага раёна да канца 2014 года.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку