Прэмія за лепшую мультыплікацыю і роспіс на будынку

Пад час “Эўрапейскага форуму ў файе ПК МАЗу былі разгорнуты стэнды, якія ўвасабляюць творчасьць лаўрэатаў прэміі “За Свабоду думкі” – народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, пісьменьніка Ўладзімера Арлова, незалежнага мастака Алеся Пушкіна. Яны ж сталі сябрамі ганаровага журы, якое ацэньвала працы, прысланыя моладьдзю на конкурс “Мая Эўрапейская Беларусь”, абвешчаны Камітэтам абароны рэпрэсаваных “ Салідарнасьць”.

Ганаровага прыза конкурсу былі ўдастоены Натальля Левая і Тацьцяна Чаканава за мультыплікацыйны фільм “Першасьвет”. Ён незвычайны тым, што аўтаркі ўсё рабілі сваімі рукамі, абжыгалі фігуркі з гліны, плялі карункі, выразалі сілуэты з паперы. У мініяцюрных вырабах ткацтва, вышыўкі, адлюстроўваецца ход гаспадарчага жыцьця на зямлі, ад першага зярнятка, кінутага ў глебу, да восеньскіх клопатаў. Зіхаціць увесь беларускі сьвет, успрыняты з дзіцячай непасрэднасьцю, гульнёй і казкай. “Трэба падтрымліваць беларускія мульцікі,- сказаў Р.І.Барадулін”,- таму што гэты жанр у нас ня вельмі развіты сёньня”.

Віншаваньне Н.Левай

 

Дзяўчаты пачалі займацца творчасьцю падчас навучаньня ў Берасцейскім унівэрсытэце імя Пушкіна на псіхоляга-педагагічным факультэце. Адна зь іх прац была адзначана прызам на “Арт-сесіі” у раздзеле “Мультымедыя” у Віцебску. Зараз маладыя выкладчыцы займаюцца зь дзецьмі ў гуртках па кераміцы і ткацтву, вучаць іх ляпіць з гліны, цеста, вырабляць із паперы прыгожыя рэчы.

Малады мастак Яўген Шадко з Барысава быў уганараваны дыплёмам за карціны, дасланыя на конкурс, а таксама за ажыцьцяўленьне роспісаў будынка па вул. Я. Коласа ў Менску супольна зь сябрамі БХД у рамках кампаніі “За сямейныя каштоўнасьці”. Роспісы на доме адлюстроўваюць мару юнакоў аб шчасьці і гармоніі з прыродай. Зараз Яўген вучыцца ў Торуньскім універсытэце па Праграме К. Каліноўскага на аддзяленьні жывапісу. Дыпломамі адзначаны падарожныя замалёўкі Паўла Белавуса, вершы Вадзіма Скарабагатага, фатаздымкі Дзяніса Караля.

Карціна і роспіс Я.Шадко

Віншаваньне Д.Караля

Эўрапейскі Форум стаў натхняючай падзеяй ў жыцьці беларускага грамадзтва, каталізатарам аптымістычных спадзяваньняў і пераменаў.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку