Прэміі праваабаронцам на Дзень Правоў Чалавека
Уручэнне прэмій у галіне праваабароны на Міжнародны Дзень Правоў Чалавека сталася ўжо традыцыйным. Трэці год запар Рада праваабаронцаў і журналістаў уганароўваюць асобаў, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у галіне абароны правоў чалавека ў Беларусі. Адмысловая прэмія мае тры намінацыі: "Праваабаронца года", "Журналіст года" і "Адвакат года".
Гэтым разам "Праваабаронцам года" быў прызнаны Андрэй Бандарэнка з праваабарончае арганізацыі "Платформа". "Адвакатам года" стаўся Гары Паганяйла. А ў галіне журналістыкі прэмію атрымалі супрацоўнікі тэлеканала "Белсат" за перадачу "Маю права".
Пакінуць новы каментар