Пяць год ад пачатку салідарных пратэстных "Народных гулянняў" у Мінску (ВІДЭА)

16 чэрвеня 2011 года мінчукі выйшлі на галоўную плошчу свайго горада, каб прадэманстраваць нязгоду з пануючай уладай.

Мерапрыемства было арагнізаванае праз сацыяльныя сеткі і мела адмысловы фармат схаванага пратэсту: без лозунгаў, транспарантаў і сцягоў, каб не даваць падставаў для абвінавачвання ў праваядзенні несанкцыяванай акцыі.

Акцыі у падобным фармаце праводзіліся цягам лета-восені яшчэ некалькі разоў у розных месцах сталіцы. Эстафету перанялі аўтааматары праз акцыі “стоп-бензін”. Маўклівыя, але і не ціхія пратэсты суправаджаліся апладысментамі ўдзельнікаў. Супрацоўнікі сілавых службаў, выконваючы загады па прыдушэнні незвычайных акцый, вымушаны былі выходзіць за межы прававога поля: працавалі у цывільным адзенні без апазнавальных знакаў і часам карысталіся транспартам без нумарных знакаў, што нават выклікала заклапочанасць генпракуратуры.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку