Пяць стужак салідарнасці

"Беларуская мара"

«Беларуская мара» - аповед чалавека пра падзеі ў сваёй краіне - Беларусі: эмоцыі, факты, чаканні. Гэта першы незалежны фільм аб Плошчы-2010, калі ў цэнтры Мінска пасля дня выбараў прэзідэнта Беларусі сабраліся людзі, не згодныя з афіцыйнымі дадзенымі аб выніках галасавання. Мірная акцыя была разагнаная АМАПам. Каля 700 чалавек былі арыштаваныя.

Аўтар фільма - расійскі журналіст Кацярына Кібальчыч.
Прэм'ера фільма рыхтавалася ў таямніцы, сам паказ - закрыты. Да апошняга моманту аўтары не жадалі паведамляць пра падзею, каб спецслужбы не сарвалі прэм'еру фільма пра 19 снежня 2010 года.

«Змрочная зіма ў Беларусі»

Аўтар фільма - Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH).
Фільм распавядае пра ціск і рэпрэсіі, якія ўжываюцца ўладамі Беларусі ў дачыненні да людзей, якія выступілі з выкрыццём прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 г, на якіх паводле афіцыйных дадзеных атрымаў перамогу дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка (з афіцыйным вынікам 79,65%). Але па звестках некаторых апытанняў грамадскай думкі і па выніках экзіт-полаў ён не набіраў 50%.
Пасля апублікавання вынікаў выбараў каля 700 чалавек былі арыштаваныя і прысуджаныя да зняволення за тое, што яны выйшлі на мірную дэманстрацыю пратэсту супраць выбарчых парушэнняў. Многія з іх былі жорстка збітыя. У зняволенні апынуліся сем кандыдатаў ад апазіцыі, а таксама палітычныя актывісты, незалежныя журналісты і праваабаронцы. Некаторыя з актывістаў былі прысуджаныя да тэрмінаў пазбаўлення волі; У офісах і кватэрах грамадзянскіх арганізацый і актывістаў праводзіліся ператрусы. Рэпрэсіі адбываліся без права на эфектыўную абарону ў судзе.
 

Жыве Беларусь (Viva Belarus)

У фільме распавядаецца гісторыя 23-гадовага беларускага рокера Мірона Захаркі. На адным з канцэртаў яго група выконвае кампазіцыю з палітычным падтэкстам, пасля чаго калектыў трапляе ў спіс забароненых музыкаў, а самога Мірона, нягледзячы на медыцынскія супрацьпаказанні, прызываюць у войска. Узброеныя сілы сустракаюць яго жорсткай дзедаўшчынай, дыскрымінацыяй і гвалтам, гісторыі пра якіх герой ананімна публікуе ў сваім інтэрнэт-блогу. Таемны бок жыцця войска, асветлены прызваным на службу «гнаным» рок-музыкам, дапякае камандаванне часткі і прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, аўтар блога аказваецца ў цэнтры супрацьстаяння з дзеючым палітычным рэжымам.

Вось як здымаўся гэты фільм:



«Хроніка суднага часу»
Цыкл міні-фільмаў "Хроніка суднага часу" (журналісцкая версія) складаецца з васьмі гісторый, прысвечаных сябрам ГА "БАЖ", якія пацярпелі за свабоду слова. Сярод герояў аўтары розных выданняў і сайтаў: Алесь Бяляцкі, Зміцер Бандарэнка, Сяргей Вазняк, Андрэй Пачобут, Наталля Радзіна, Павел Севярынец, Антон Сурапін, Ірына Халіп. Хтосьці з іх, прайшоўшы праз выпрабаванні, вымушаны працаваць пад падпіскай аб нявыездзе, хтосьці пакінуў краіну, некаторыя адбываюць тэрміны пазбаўлення волі.
"Над праектам працавала шмат аўтараў, сярод іх такія майстры. як Юры Хашчавацкі, Сяргей Ісакаў. Мы ставілі перад сабой мэту адысці ад ад сухой інфармацыйнай трактоўкі лёсаў нашых герояў, імкнуліся расказаць невялікую, але канкрэтную гісторыю аб кожным з іх, упрыгожыць фармат мастацкім чынам, метафарай, так як гэта мужныя і цікавыя людзі, годныя поўнафарматнага кіно", - кажа аўтар праекта Алег Дашкевіч.
Акрамя таго, асноўная мэта праекта - салідарнасць.

Фільм пра Алеся Бяляцкага і дзейнасці Вясны
Рэжысёр - Вольга Швед.
Фільм распавядае пра лёс і працу вядомага праваабаронцы старшыні ПЦ "Вясна" Алеся Бяляцкага, а таксама пра тых людзей, якім арганізацыя дапамагала адстойваць свае правы.
Арганізацыя дапамогі рэпрэсаваным “Вясна'96” паўстала ў 1996-м, праз два гады пасля таго, як Лукашэнка стаў Прэзідэнтам.
Цэнтральная фігура стужкі - Алесь Бяляцкі, ён прысутнічае на архіўных здымках і кадрах кінахронікі, але ў фільме няма выказванняў самога Алеся, акрамя апошняга слова ў судовай залі. І ўсё ж ён звяртаецца да нас - вуснамі сваёй жонкі, якая распавядае, чаму Алесь выбраў у жыцці беларускі шлях, чаму заняўся абаронай людзей ад посткамуністычных уладаў, як паступова прывыкаў да думкі, што і сам стане ахвярай рэпрэсій, як жыў з усведамленнем непазбежнасці гэтага . Якую цану акрамя свабоды даводзілася плаціць яму штодня, і што значыць быць побач з такім чалавекам?

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку