Радасць вяртання
Дзмітрый Даронін з маці Галінай Валянцінаўнай прыйшоў сустрэцца з праваабаронцамі. Адкрыты, з добрай усмешкай, хлопец лучыць святло. Кароткая стрыжка і схуднелась нагадваюць, што месяцы за кратамі былі нялёгкімі.
Хлопец паходзіць з сям’і працоўных, у маці з бацькай – васьмёра дзяцей. Малодшыя сёстры вучацца ў школе і каледжы, іх даганяюць унукі Дароніных.
-Калі ў сакавіку сына арыштавалі, зрабілі вобшук і ён не прыйшоў дадому, я рыдала ўголас, і вось цяпер, як даведалася пра вызваленне – зноў не утрымала слёз, - кажа маці Дзімы Галіна Валянцінаўна. – Тады усе навокал паставіліся з паразуменнем, суседзі і сябры па працы. Начальнік змены, вернік-баптыст увесь час падтрымліваў, выказваў добрыя пачуцці. Многа значыла падтрымка “ Вясны” і камітэта “ Салідарнасць”, цёплае спачуванне, без якога я б не перанесла гэтых месяцаў.
У нас ў сям’і усе працуюць. У пяць гадзінаў падымаемся і разам едзем з Каменнай Горкі на завод, бывала, што ехалі разам з сынам. Бацька - інвалід 1 групы, дзейнічае ў Таварыстве інвалідаў па зроку, сын працаваў на МАЗе, манціраваў вокны ў кабіны аўтобусаў. Ён скончыў тэхнікум пры заводзе імя Вавілава, меў некалькі спецыянасцяў. Папярэджвалі яшчэ перад выбарамі, хто будзе займацца палітыкай, могуць не працягнуць кантракт.
Але Дзіму звольнілі толькі пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, пасля кассацыйнай скаргі. Раней сын не быў удзельнікам суполак і партый, увогулле не хадзіў галасаваць.
У 2010 годдзе яго натхніў Уладзімір Някляеў і ён вырашыў галасаваць за яго.
-Мы пайшлі з сябрамі на Плошчу 19 снежня, каб падтрымаць нашых кандыдатаў,-распавёў Дмітрый Даронін. - Я апынуўся ў сярэдзіне натоўпа. Яго рухам кіраваць было цяжка…Потым адсядзеў трое і дзесяць сутак.
- Як вы сябе зараз адчуваеце? Якімі былі ўмовы ў Віцебскай калоніі “Віцьба-3”?
-Медыцынскае абслугоўванне неякаснае. Казалі, што супрацоўніца медпункта мае ветэрынарную адукацыю. Патрапіць да стаматолага было складана. Аднойчы я прабіўся, каб замяніць пломбу. Цяпер хацеў бы пракансультавацца ў акуліста.
-Якім было стаўленне да Вас?
-Зэкі падтрымлівалі і падкармлівалі. Нарамальна кармілі з зоне толькі ў панядзелак – на абед макароны з тушонкай. Па вечарах давалі рыбу..
-Ці памятаюць Аляксандра Казуліна ў калоніі?
- Я гутарыў з хлопцам, які сядзеў з Казуліным.
За час свайго знаходжання, ён стварыў сур’ёзную бібліятэку ў атрадзе. Тыя кніжкі захоўваюцца ў яго атрадзе. У агульнай бібліятэцы ёсць класічныя творы, дэтэктывы, але мала. Чытаць можна было пасля другой змены на працы. Я працаваў у швейнай майстэрні.
Мы выраблялі папяровыя кветачкі для вясельных убораў. Начальніца цэха, вельмі строгая
і прыдзірлівая, патрабавала вырабляць норму кожны дзень.
Некаторыя хлопцы ідуць вучыцца ў ПТВ пры калоніі, яны атрымліваюць спецыяльнасць столяра. Гэта напружвае меньш, чым праца. Зараз пойдзе вучыцца вязень Аляксандр Атрошчанкаў. Мы з ім неаднаразова бачыліся. Саша шмат займаецца футболам, валейболам, трэніруецца на стадыёне, каб падтрымліваць форму і настрой. На стадыёне можна знаходзіцца гадзіну, але калі ты выйшаў за межы стадыёна, то назад ужо не пускаюць – увялі такое абмежаванне.
--Чым збіраецеся займацца зараз?
- Трохі адпачну і буду шукаць працу.
Пакінуць новы каментар