Рыгор Астапеня пазмагаецца за званне "Лепшага аналітыка года"
Рыгор Астапеня, дактарант і магістр міжнародных дачыненняў Варшаўскага Ўніверсітэта, стыпендыянт Праграмы Каліноўскага, які цяпер працуе ў цэнтры пераходных даследванняў, быў намінаваны на прэмію імя Святланы Навумавай у галіне "Лепшая Аналітыка Года".
Падтрымаць Рыгора Атсапеню магчыма праз галасаванне на афіцыйнай старонцы прэміі.
Прэмія імя Святланы Навумавай уручаецца з 2012 года ў трох намінацыях: журналістыка (“За грамадзянскую і маральную пазіцыю”), аналітыка (“За глыбіню думкі і навуковую адказнасць”) і палітычная дзейнасць (“Надзея”, уручаецца маладым палітыкам да 35 гадоў). У 2014 годзе была дададзена намінацыя “Сацыяльная інавацыя – задума году”.
Ідэя стварэння прэміі ўзнікла адразу пасля смерці Святланы Андрэеўны. Яна належала адначасова актывістам кампаніі “Гавары праўду”, прадстаўнікам педагагічнай грамадскасці і Парталу грамадскіх аб'яднанняў Беларусі.
Права намінавання на прэмію ёсць у кожнага чалавека, палітычнай партыі, грамадскай арганізацыі, газеты.
Пакінуць новы каментар