Рэнэ Роспэл за Мірзаянава
Рэнэ Роспэл, сябра Нямецка-беларускай рады парламенцкага супрацоўніцтва ўзяў апеку над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым.
“
Я быў наўпрост шакаваны твм гвалтам, суправаджаўшым прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Усе арышты, збіццё мрных дэманстрантаў і інш. Калі ў Беларусі арыштоўваюць такіх маладыз людзей. Як Фёдар Мірзаянаў, Нямеччына не павіна адварочвацца і не звяртаць увагі.” – падкрэсліў парламентар.
“
Стаўшы ўдзельнікам кампаніі апекі над палітвязнямі ў Беларусі, мне хацелася адзначыць, што мы пільна сочым за сытуацыяй у краіне. Мы не забыліся на тых, хто зараз за кратамі. А зрабіўшыы такі крок, мне хацелася б заахвоціць і натхніць маладых людзей быць больш палітычна актыўнымі, выступаць супраць несправядлівасці, патрабаваць дэмакратычных выбараў.”- зазначыў аб матывацыі свайго ўдзелу пан Роспэл.
Пакінуць новы каментар