Рэпрэсаваную моладзь падтрымалi пісьменнiкі
«Гэтую стабiльнасць вымiрання.
Шчырасцi й сумлення паралюш,
Хай змятае сонечнае ранне
Маладых i прамянiстых душ!»
В. Іпатава
Рэпрэсаваную моладзь падтрымалi пісьменнiкі, навукоўцы i дзеячы культуры. Каля 20 кнiжак падпiсаў маладым змагарам за Беларусь Уладзiмiр Арлоў, 10 аўтарскiх экземпляраў падараваў Радзiм Гарэцкi, 3 кнігі - Вольга Iпатава, столькі ж - Уладзімір Содаль.
«Дарагому Артуру Фінькевічу з вераю ў тое, што час чумы мiнуеецца, а Беларусь застанецца назаўжды!»,- напiсаў на вокладцы кнiгi гiстарычных апавяданняў Уладзiмiр Арлоў. Дыскi з запісамi сваей музыкі перадаў маладзёнам Лявон Вольскi.