РЭХА ПЛОШЧЫ-2010. Палітвязень змагаецца за палітвязня.

У віцебскім Еўрапейскім клубе 30 снежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, на якім разглядаліся спосабы магчымай дапамогі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары. Сход быў арганізаваны па ініцыятыве сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыехаў дадому ў Віцебск, атрымаўшы трохдзённы адпачынак на “хіміі” ў вёсцы Куплін Брэсцкай вобласці.



Нарада, якую ініцыяваў Павал Севярынец, прайшла ў дзень ягонага 35-годзьдзя.  Таму не абышлося без падарункаў і віншаваньняў: Паўлу падарылі тэрмас, каб у яго заўжды была цёплая гарбата, і кубак для яе.
 
Увесь час на «хіміі» Павал Севярынец сочыць за палітычнымі беларускімі падзеямі праз інтэрнэт.Такім чынам ён даведаўся, што віцебскаму сябру КХП БНФ Сяргею Каваленку пагражае турэмнае зьняволеньне нібыта за парушэньне рэжыму адбыцьця ўмоўнага пакараньня — тры гады так званай «хатняй хіміі» актывіст атрымаў за тое, што ў 2010 годзе вывесіў сьцяг на навагодняй ёлцы.


 У СІЗА Каваленка ўжо паўтары тыдні трымае галадоўку на знак пратэсту. На думку Севярынца, “Каваленка – гэта ўжо 15-ты палітвязень, які ёсць у Беларусі”.
На сходзе абмяркоўваліся дыпламатычныя, праваабарончыя, міжнародныя, інфармацыйныя і фінансавыя захады дапамогі зняволенаму і ягонай сям’і. Чарговае судовае пасяджэнне па справе Каваленкі пройдзе 12 студзеня. І віцебскія актывісты збіраюцца аказаць яму масавую падтрымку ў судзе.


На сходзе прысутнічалі родныя Сяргея – ягоная маці Лідізія Каваленка і жонка Алена. Па словах апошняй, у яе мужа зараз значна пагоршылася здароўе. І таму яна, калі ў СІЗА ёй дазволяць спатканне з Сяргеем, збіраецца прасіць яго спыніць галадоўку. Вельмі непакоіцца за сына і маці. Жанчына падрыхтавала зварот, які плануе разаслаць у праваабарончыя арганізацыі, замежныя амбасады і АБСЕ.


У Сяргея і Алены Каваленкаў двое малых дзяцей – шасцігадовы сын і дачка, якой ўсяго паўгады. І фінансавая сітуацыя ў іхняй сям’і складаная: застаўшыся без мужа і бацькі, Алена з дзецьмі жывуць толькі на тыя грошы, якія жанчына атрымлівае ў якасці дапамогі па догляду за дзіцём. Калі хтосьці жадае аказаць дапамогу, ён можа пералічыць грошы на рахунак № 01073849 у віцебскім аддзяленні Беларусбанка 201/85 (да запатрабавання) на імя Каваленкі Алены Юр’еўны.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку