Рэчыца: грамадзкі актывіст Леанід Невар асуджаны на 6 сутак
Сёньня прыканцы працоўнага дня судзьдзя Рэчыцкага раённага суду Анатоль Стрэльчанка пакараў грамадзкага актывіста Леаніда Невара на 6 сутак арышту. Супраць Леаніда Невара сьведчыў начальнік ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Туміловіч. Яго паказаньні падтрымліваў намесьнік начальніка мясцовага лясьніцтва Данільчанка. Яны даводзілі, што напярэдадні Леанід Невар абражаў Туміловіча лаянкай.
Леанід Невар – удзельнік выбарчых кампаніяў, уваходзіць у склад савету прадпрымальнікаў, актыўна выступае на грамадзкіх сходах і акцыях. а
Паведамляе радыё Свабода