Салаша абвінавачваюць у паклёпе на чыноўніц
Кандыдата ад АДС па Барысаўскай вясковай акрузе, сябру Партыі БНФ Сяргея Салаша ў сераду выклікалі ў мясцовы райадзьдзел міліцыі, каб пазнаёміць з двума адміністрацыйнымі пратаколамі.
«4 жніўня ў Барысаве для збору подпісаў у маю падтрымку прыяжджаў Мілінкевіч. Пасьля мы пайшлі зацьвярджаць тыя подпісы ў райвыканкам. Як потым высьветлілася, у той дзень я назваў сакратарку гарадзкой выбарчай камісіі Тацяну Стасаву і намесьніцу старшыні райвыканкаму Валянціну Шутко «фальсыфікатаркамі выбараў», — кажа С.Салаш.
Сам Сяргей Салаш лічыць, што гэта робіцца з мэтай зьніжэньня ягонай актыўнасьці падчас выбарчай кампаніі. Палітык зьбіраецца прыцягнуць на суд шматлікіх сьведак, у тым ліку і Аляксандра Мілінкевіча.
Паводле Нашай Нівы