Салігорск: актывістаў арыштавалі на 15 сутак

Судзьдзя Салігорскага райсуду Аляксандар Бураўцоў пакараў лідэра салігорскіх прадпрымальнікаў Аляксандра Цацуру на 15 сутак арышту.

Ён абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мітынгу прадпрымальнікаў на пляцы перад будынкам Салігорскага райвыканкаму напярэдадні, 28 студзеня.

Таксама сёньня судзьдзя Аляксандар Бураўцоў арыштаваў на 15 сутак грамадзкую актывістку Ларысу Насановіч.

Паводле Радыё Свабода