Салідарнасць грэе

Днямі, як ва ўкраінскай сталіцы шырыцца кола пратэстоўцаў і барыкад на цэнтральных вуліцах горада, гэтаксама пашыраецца і беларуская прысутнасць. Калі ў першыя дні пратэстаў на абшарах Майдана Незалежнасці магчыма было заўважыць усяго толькі некалькі беларускіх сцягоў, то сёння ў будынку Кіеўскай Гарадской Рады існуе нават своеасаблівы Беларускі Штаб, у якім валантэры спрыяюць прыехаўшым у Кіеў беларусам знайсці начлег, ці ажыцяўляюць іншую неабходную дапамогу суайчыннікам.  

Студэнт Яраслаў ад самых першых дзён Майдана збіраўся наважыцца паехаць у сталіцу Украіны, ажно пакуль не спаткаў у Фэйсбуку паведамленне аб зборы аўтобуса і падарожжы на выходныя ў Кіеў. 

"Я доўга не разважаў. Бо ехаць аднаму на перакладных было сумнавата, а прамы цягнік у два бакі выйшаў бы задарагім для мяне. Вырашыў скарыстаць шанец і напісаў аўтару абвесткі. Праз паўгадзіны мы стэлефанаваліся і мне паведамілі, што ўвечары выязджаем! Нарэшце."

Праўда доўгім аўтобусны ваяж не выдаўся. Даехаўшы да Мар'інай Горкі, нас спыніў супрацоўнік ДАІ і адзначыўшы, што на дарозе снежны занос, забараніў ехаць далей па трасе на Гомель. Пасля гэтага пачаўся нудотны паўтарагадзінны дагляд аўтобуса, праверка дакумантаў і г.д. 

"Вынікам праверкі  стаўся арышт аўтобуса і змяшчэнне яго на штрафпляцоўку. Здавалася, што ўжо варты было б павярнуць у бок чыгуначнага вакзала і вяртацца ў Мінск. Але частка людзей вырашыла ехаць далей і мы паспрабавалі спыняць машыны. Так дабраліся да Гомля, а адтуль да Кіева праз Чарнігаў. Падарожжа выдалася няпростым, але добрая кампанія скрасіла ўсе хібі пераездаў. На Гомельскім вакзале мясцовая міліцыя прыняла нас за каманду КВН."

"У Кіеве здзівіла абсалютна ўсё. Перш за ўсё сама атмасфэра на Майдане. Як толькі мы прыехалі, нас адразу абагрэлі, накармілі, напаілі смачнай гарбатай з мёдам, імбірам і лімонам. Здзівіў узровень самаарганізацыі і павагі людзей адзін ад аднаго. Пратэстоўцы разбілі Майдан на кавалкі з уласнай кухняй, штабам і барыкадай, прапускным пунктам, дзе пільна сочаць на наяўнасць правакатараў і нецьвярозых людзей. Не дзіўна, што ў мітынгоўцаў атрымліваецца так удала бараніцца ад "Беркута" і вытрымліваць складаныя пагодныя ўмовы. Сам дух салідарнасці грэе на майдане. Гэта асабліва праявілася ў ноч найбольшай атакі "Беркута", калі тыя пачалі разбор барыкадаў. Мітынгоўцаў на нач засталося ўсяго некалькі тысяч. Я быў відавочцам таго, як усяго за некалькі гадзін, сярод самае начы перад працоўным панядзелкам, каля 15 тысяч людзей прыехалі бараніць Майдан усяго толькі за некалькі гадзін. "Беркуту" прыйшлося саступіць. Зрання апынулася так, што Майдан толькі вырас. Зусім не хацелася з'язджаць, але цяпер варта было б перадаць тую самую атмасферу Майдана і да нас, у Мінск. Шмат хто кажа пра стратэгіі, колькасці, рэштунак, але мне падаецца, што пакуль у нашай свядомасці будзе неставаць гэткага духу салідарнасці і павагі да бліжняга, чагось падобнага ўявіць у Беларусі будзе цяжка.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку