Салідарнасць з журналістам
18 траўня а 21-00 з Ізалятара Часовага Утрыманьня на Акрэсціна мусяць вызваліць карэспандэнта “Радыё Рацыя” Аляксандра Ярашэвіча. За апошні месяц малады журналіст другі раз трапляе пад адміністратыўны арышт.
Нагадаем, што Ярашэвіча арыштавалі 26 красавіка пад час выканання прафесійных абавязкаў на “Чарнобыльскім шляху”, а па вызваленні журналіст быў паўторна затрыманы 6 красавіка пасля таго, як ён разам з вядомым блогерам і сябрам “БАЖ” Змітром Галко, вядомым як блогер “Будзімір”, сустракаў арыштаваных за тую самую акцыю на гадавіну Чарнобыськай Катастрофы. Суд Маскоўскага раёну прысудзіў журналісту ажно 12 сутак, блогеру - 10.
Заклікаем усіх неабыякавых людзей выказаць салідарнасць з пераследуемым журналістам і сустрэць яго ў суботу 18 траўня а 21-й гадзіне.
Пакінуць новы каментар