Салідарнасць у Год Каліноўскага. (далучана відэа)

1-2 лютага дэмакратычная супольнасць не толькі ў сталіцы і вялікіх гарадах, але і ў рэгіёнах Беларусі, нягледзячы на супрацьдзеянне ўладаў, ладзіла імпрэзы і дыктоўкі салідарнасці, прысвечаныя 175 - годдзю нараджэння Кастуся Каліноўскага і 150 угодкам яго паўстання.
 
У Магілеве актывісты пісалі «Лісты з-пад шыбеніцы» Каліноўскага разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Аннай Уладзіміраўнай Бандарэнка.
 
Прысутныя пагадзіліся з думкай спадарыні Бандарэнкі аб тым, што галоўнае не адсутнасць памылак у напісанні дыктоўкі. Сэнс удзелу ў гэтым мерапрыемстве, каб у думках людзей не знікала ідэя аб адраджэнні нашай сапраўднай гісторыі.
 
У Гародні ў галерэі “Крыга” адкрылася выстава  прац мясцовых мастакоў, прысвечаная выявам  герояў-каліноўцаў.  У Пружанах актывісты запалілі знічкі ўздоўж дарогі, па якой 150 год таму йшлі паўстанцы. 

У Мінску тэкст дыктоўкі чыталі сябры аб`яднання бацькоў рэпрэсіраваных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў — маці грамадскіх актывістаў Вячаслава Сіўчыка і Кастуся Лукашова Галіна Сіўчык, маці зніклага тэлеаператара Зміцера Завадскага Вольга Завадская, маці палітвязня Ігара Аліневіча Валянціна Аліневіч. Маці актывіста БХД Вадзіма Кабанчука Таіса Кабанчук зазаначыла : "Гэта нам патрэбна, вельмі патрэбна — ўсім, кожнаму беларусу". 

У сталіцы 1 лютага на сядзібе БНФ  адбылася ўрачыстая імпрэза, на якой выступілі гісторыкі, палітыкі, пісьменнікі, музыкі.

 

Гісторык Алесь Смалянчук распавёў пра працы, прысвечаныя Каліноўскаму, у беларускай гісторыяграфіі. Сустаршыня аргкамітэту па адзначэнні Году Каліноўскага, лідар Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч  казаў пра тое, што героі - каліноўцы напамінаюць нам пра наш маральны абавязак працаваць на справу незалежнасці  Бацькаўшчыны. Каліноўскі гэта чалавек, які павінен быць адной з галоўных асобаў у пантэоне змагароў за беларускую дзяржаву. Нам сапраўды зараз не хапае і праўды і свабоды. Дыктатура абмяжоўвае нас у гэтых фундаментальных каштоўнасцях. Як 150 год таму, сёння мы мусім змагацца за нашу незалежнасць, якая зараз пад вялікай пагрозай.
 
Іншы сустаршыня аргкамітэта па адзначэнні Году Каліноўскага, лідар кампаніі "Гавары праўду" Уладзімір Някляеў  прачытаў эсэ, прысвечанае лідару паўстання. “Каліноўскі першы заклікаў: «Паўстань, беларускі народзе! », — і праз гады, праз пакаленні нашчадкі паўстанцаў назвалі Плошчу, на якую выйшлі змагацца за тое, каб быць беларусамі, плошчай Кастуся Каліноўскага. 

Каліноўскага вінавацяць: «У яго не было праграмы, ён не ведаў, што рабіць». 

Ён ведаў, што рабіць. Любіць Беларусь — гэта і была ягоная праграма. Падаўлялася не паўстанне. Падаўлялася любоў да Беларусі. 

Гэтаксама на плошчах 2006 і 2010 гадоў у кроў збівалі любоў. 

Тыя, хто яе збіваў, хто яе судзіў, хто кідаў яе ў турмы, называюць Каліноўскага «тэрарыстам і анархістам». Дык «анархістамі і тэрарыстамі» называюць яны Ігара Аліневіча і Міколу Дзядка, Яўгена Васюковіча і Арцёма Пракапенку, хлопчыкаў, якія сядзяць у тых жа турмах, у якія кінутыя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў. Іх усіх зняволілі за тое, што яны — за Беларусь, а не за ўладу і не за таго, хто яе ўвасабляе”.

Перад удзельнікамі вечарыны выступіў Уладзімір Арлоў, які прачытаў два ўласныя вершы "Нявеста інсургента" і "1864".
 
Сябра аргкамітэту па адзначэнні Году Каліноўскага Аляксандр Фядута прэзентаваў паштоўкі з партрэтам Кастуся Каліноўскага і заклікаў падтрымаць палітвязняў, падпісаўшы і даслаўшы ім гэтыя паштоўкі. "Хлопцам, што зараз за кратамі, важна данесці, што дні, якія яны страчваюць у вязніцах, – ахвяра не дарэмная", – зазначыў Фядута.
 
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку