Салідарнасць футбольных фанатаў на матчы Украіна–Беларусь у Львове (ФОТА, ВІДЭА)

Адборачны матч Чэмпіянату Еўропы Украіна–Беларусь, што прайшоў у Львове 5 верасня, запомніцца не столькі крыўднай паразай беларусаў, колькі трыбунамі. Фанаты абедзвюх каманд змаглі стварыць на стадыёне непаўторную атмасферу братэрства і свята.

Раніцой 5 верасня, у дзень матчу нацыянальных зборных па футболе ў Львове, беларускія і ўкраінскія футбольныя фанаты здалі кроў для людзей, пацярпелых ў зоне баявых дзеянняў ва Украіне.

Перад матчам фанаты зладзілі супольнае шэсце салідарнасці ў горадзе. Яно распачалася з вуліцы Герояў Майдану. Агулам, як перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы», на яго прыйшло каля 1000 чалавек, большасць з якіх складаюць беларусы. Заўзятары спяваюць песні, крычаць лозунгі.

У гасцявым сектары «Арэны-Львоў» фанаты разгарнулі банер «Трымайцеся, браты» з украінскім сцягам і гербам. Над трыбунамі таксама лунала безліч украінскіх і беларускіх нацыянальных сцягоў Атмасфера на матчы вельмі цёплая: заўзятары пераклікаюцца патрыятычнымі крычалкамі і спяваюць вядомую песню пра расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

Паводле радыё "Свабода" і "Наша Ніва"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку