Салідарныя вернікі перамаглі
У камітэт «Салідарнасьць» гэтымі днямі завітаюць шмат вернікаў царквы «Новае жыццё», каб падзяліцца радаснай навінай: справа пра прымусовае высяленне царквы скасаваная.
Нагадаем, царква атрымала позву ад судовага выканаўцы Вышэйшага гаспадарчага суда Беларусі, у якой прапаноўвалася да 5 снежня вызваліць памяшканне, размешчанае па вуліцы Кавалёва ў Мінску. Уласнік будынка - мясцовае ЖРЭА. Наогул, спробы забраць у вернікаў будынак працягваюцца з 2005 года.
28 лістапада на сходзе рэлігійнай грамады Хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» было прынята рашэнне праводзіць штодзённыя малітвы за захаванне будынка царквы. Штодня а 19.00 адбываліся спецыяльныя малітоўныя служэнні ў абарону і падтрымку царквы, на якія запрашаліся усе неабыякавыя людзі, у тым ліку журналісты і праваабаронцы.
Падчас чарговага малітоўнага служэння ў царкву патэлефанавалі з суда і сказалі, што выканаўчая вытворчасць у дачыненні да будынка спынена ў сувязі з заявай ЖРЭА: яны просяць не выконваць рашэнне суда, а спыніць вытворчасць па ім і здаць у архіў.
Пастар царквы Вячаслаў Ганчарэнка і звярнуўся да прыхаджан з кароткім словам. Ён заклікаў хрысціян жыць так, каб не памяншаць Божай славы ў перамогах ў сваім жыцці.
Пакінуць новы каментар