Салідарныя дзеянні магілёўскіх актывістаў
21 лютага ў Магілеве адбыўся круглы стол у падтрымку ініцыятывы аргкамітэта па стварэнні партыі БХД “Хваля салідарнасці”.
Галоўная мэта мерапрыемства - падтрымка палітвязняў, якія, на вялікі жаль, да гэтага часу існуюць у нашай краіне.
Па задумцы стваральнікаў, акцыя “Хваля салідарнасці” павінна прайсці па многіх рэгіёнах краіны і дайсці да Магілева 25 лютага. Потым акцыі ў межах “Хвалі салідарнасці” з беларускімі палітвязнямі адбудуцца ў іншых гарадах Магілёўскай вобласці – 7 сакавіка ў Асіповічах і 12 сакавіка ў Бялынічах.
Да гэтага часу былі пададзены заяўкі на правядзенне мітынга і пікета, але ў абодвух выпадках па надуманных прычынах дазвол ад уладаў не быў атрыманы. Вырашана галоўны акцэнт зрабіць на інфармацыйнай кампаніі, каб самымі рознымі сродкамі давесці да ведама грамадства інфармацыю пра гэту пастыдную з’яву.
Будзе падрыхтаваны таксама відэазварот да палітвязняў і іх родных.
А пакуль, у якасці першага крока, вырашана да 25 лютага разаслаць усім палітвязням лісты і паштоўкі падтрымкі.
Пакінуць новы каментар