Свабоду Дзмiтрыю Палiенку!
Такі заклік 16 трауня ў дзень беларускай салiдарнасцi распаўсюдзіў у сацыяльнай сетцы актывіст Максім Вінярскі.
Актывiст Дзмітры Палiенка, які 29 красавіка прыняў удзел у бяскрыўднай веласіпеднай акцыі “Крытычная маса”, зараз знаходзіцца за кратамі, у Жодзінскім СІЗА.
Міліцыянты схапілі раварыстаў, калі яны нібыта парушылі правілы дарожнага руху. На аднаго з удзельнікаў велазабега Дзмітрыя Паліенку завялі крымінальную справу. Ён падазраваны паводле артыкула 364 Крымінальнага кодэксу, якім прадугледжваецца да 6 гадоў зьняволення.
Вінярскі ўпэўнены, што міліцыянты помсцяць Паліенку за грамадзянскую актыунасць. Хлопец неаднойчы прымау удзел у акцыях грамадзянскага пратэсту. Вінярскі заклiкаю падтрымаць Палiенку i далучыцца да кампанii у яго падтрымку! #FreePolienko
Падтрымаць маладзёна можна таксама лістом на адрас: 222160, Мінская вобл., г. Жодзіна,вул. Савецкая, 22а, СІЗА-8, Паліенка Дзмітрыю Аляксандравічу
Пакінуць новы каментар