Севярынец атрымаў 15 сутак

sieviaryniec2.jpg

Учора ў судзе Маскоўскага раёну Берасьця вынесьлі прысуд Паўлу Севярынцу. Судзьдзя Вольга Сьмірнова прыгаварыла Паўла да 15 сутак адміністрацыйнага арышту. 

Севярынца абвінавацілі паводле артыкулу Адміністрацыйнага кодэксу 23.34 «Парушэньне парадку арганізацыі або правядзеньня масавых акцый». Зазначым, што суд спачатку быў заплянаваны на панядзелак, а потым двойчы пераносіўся.

Нагадаем, што Паўла і яшчэ 30 чалавек затрымалі ў нядзелю ў Берасьці на сходцы актывістаў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі. На пятнаццаць чалавек былі складзеныя пратаколы. Суды над імі прызначылі на 22 жніўня, але сёньня нікога не судзілі.

У канцы ліпеня - пачатку жніўня Севярынец ужо адседзеў 15 сутак па гэтым самым артыкуле.

Наша Ніва