Севярынец атрымаў 17 сутак і 620 тысяч штрафу

s-sieviaryniec070508.jpg

Учора ў Баранавіцкім раённым судзе быў пакараны адміністрацыйным арыштам і штрафам моладзевы лідэр Павал Севярынец. Ён быў затрыманы раніцай ля суду, у якім судзяць Яраслава Грышчэню.

Паўлу інкрымінавалі парушэньне трох пунткаў адміністрацыйнага кодэксу: дробнае хуліганства («сьвістаў у сьвісток», паводле словаў супрацоўнікаў міліцыі), яго таксама абвінавацілі ў арганізацыі несанцыянаванага пікетаваньня пад будынкам суда і супраціве міліцыі.

Такім чынам Павал Севярынец асуджаны на 17 сутак: двое сутак далі за «сьвісток», 15 — за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі. Пакаралі таксама штрафам у 20 базавых велічыняў (620 тыс. рублёў) — за супраціў міліцыі. Астатнім затрыманым уручылі позвы.

Нагадаем, што учора калі 10 гадзінаў раніцы спэцназаўцы затрымалі некалькі дзесяткаў чалавек, якія прыйшлі на суд над актывістам “Маладога фронту” Яраславам Грышчэнем, якога абвінавачваюць у дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Затрыманыя таксама фотакарэспандэнты Васіль Фядосенка з агенцтва “Ройтэр”, Віктар Драчоў з “Франс прэс” і Арсень Пахомаў з газэты “Наша ніва”. Пазьней для праверкі дакумантаў быў затрыманы карэспан
дэнт радыё Свабоды Севярын Квяткоўскі.