Севярынец знаходзіць гістарычныя карані

Маці сустаршыні БХД, палітвязня Паўла Севярынца наведала сына ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе ён знаходзіцца на хіміі.
 
“Гаспадар фірмы задаволены працай Паўла,- распавяла Таццяна Яўгенаўна,- і выдзяліў яму прэмію за мінулы месяц за добрасумленную працу.”  Павал жыве ў былым інтэрнаце для салдат і афіцэцаў, у невялічкім пакоі з дзвума двухпавярховымі ложкамі. Пад’ём - а шостай  гадзіне раніцы, ў 22 гадзіны адключаюць святло. З наведвальнікамі можна сустракацца ў альтанцы, інтэрв’ю дазволена даваць толькі ў прысутнасці начальніка камендатуры. Раз на тыдзень Павал мае магчымасць наведваць царкву ў Пружанах.
 
Па суботах прадугледжана наведванне лазні і пошты. Маці і сябры імкнуцца даслаць больш бандэроляў, каб  ён меў магчымасць часцей заходзіць на пошту. Берасцейскія дэмакраты ўсталявалі сярод сваіх сяброў графік наведвання Паўла, прывозяць яму гарбату, ежу, прэсу.
 
Кожны тыдзень Павал піша нататкі ў “Нашу Ніву”. Адзін з першых допісаў называецца
“Беларуская глыбіня”. У сваім наваколле Павал знайшоў шмат гістарычных мясцінаў, звязаных з жыццём слынных асобаў. Як і раней у Малым Сітне, ён даследуе правінцыю і робіць свае высновы
:
 
“Увогуле, гэта берасцейскае наваколле паміж Палессем і Літвой, паміж Белавежай і Выганашчанскімі балотамі — Пружаны, Бяроза, Івацэвічы, Кобрын — глыбокае,- адзначае пісьменнік.
 
Глыбокае, як магутнасць роду Сапегаў, чый замак у Ружанах уражвае падзем’ямі ў некалькі паверхаў, прызначанымі для вялікалітоўскіх скарбаў; як унікальны тэнар Міхася Забэйды-Суміцкага, ураджэнца тутэйшых Шэйпічаў; як тысячы народных мелодыяў са збору пружанца Рыгора Шырмы; як балады Андрэя Макарэвіча з «Машыны часу», чые дзяды з ваколіцаў Малеча; як 600 тамоў прозы Юзафа Крашэўскага, чый род калісьці валодаў Старым Куплінам; як хрыплы крык, вырваны з самага сэрца Уладзіміра Высоцкага, чые продкі — з Сяльца Бярозаўскага раёна; як верлібры Алеся Разанава (з таго ж Сяльца); як бас Анатоля Папанава, вязня з «Халоднага лета 53-га» і «ваўка» з мультфільма «Ну, пачакай!», чыя матуля перадала сыну непаўторна ёмісты тутэйшы выгавар; як пераклады Васіля Сёмухі з блізкага хутара Ясенец, асабліва калі чытаеш Слова Божае ў Сёмухавым пера
кладзе,”- піша Павал Севярынец.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку