Севярынца і Шэіна асудзілі на 15 сутак
Сёньня ў судзе Фрунзэнскага раёну Менска прайшлі суды над затрыманымі ўчора лідэрамі хрысьціянска-дэмакратычнага руху Паўлам Севярынцам і Аляксеем Шэіным.
Шэіна судзілі першым, ён атрымаў 15 адміністрацыйнага арышту. Столькі ж адмералі і Паўлу Севярынцу. Хлопцам інкрымінавалі арт. 23.24 новы Адміністрацыйнага кодэксу: заклікі да правядзеньня несанкцыянаванай акцыі.
Нагадаем, што П.Севярынец і А.Шэін былі затрыманыя ў панядзелак а 20.30 на станцыі мэтро «Пушкінская» з прычыны таго, што маладыя людзі нібыта могуць мець «дачыненьне да нейкага кватэрнага крадзяжу».
Падчас агляду асабістых рэчаў у актывістаў былі знойдзены 150 асобнікаў агітацыйных матэрыялаў з інфармацыяй аб правядзеньні апазыцыйнымі сіламі 27 ліпеня акцый з нагоды гадавіны прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.
Наша Ніва