Смаргонь: будуць судзіць актывіста Ў.Шульжыцкага
Міліцыянты затрымалі Ўладзімера Шульжыцкага за тое, што ён раскідваў у паштовыя скрынкі самаробную рэкляму Радыё Свабода. Але пратакол склалі нібы за тое, што нецэнзурна лаяўся.
Учора ў судзе ня мог прысутнічаць адвакат Шульжыцкага Ігар Жукоўскі, а таксама не зьявіліся сьведкі з боку міліцыі.
Судзьдзя Аляксандар Квяткевіч перанес разгляд справы на сёньня. Чакаецца, што паседжаньне пачнецца а 16 гадзіне.
Па інфармацыі Радые Свабоды