Спецдакладчык ААН: Высылка Танкачовай - непрапарцыйная мера

Высылка Алены Танкачовай дэманструе "тыя велізарныя выклікі, якія перашкаджаюць праваабаронцам працаваць у Беларусі". Пра гэта заявіў спецдакладчык па Беларусі Савета па правах чалавека ААН Міклаш Харашці 6 сакавіка, паведамляе сайт Упраўлення Вярхоўнага камісара па правах чалавека ААН.

"Гэтая відавочна непрапарцыйная мера была зроблена ўладамі ў адплату за праваабарончую дзейнасць сп-ні Танкачовай ў краіне. Гэта парушэнне міжнародных абавязацельстваў Беларусі ў сферы правоў чалавека", - заявіў Харашці.

Нагадаем, спецдакладчык СПЧ ААН па Беларусі быў прызначаны ў 2012 годзе. Мандат Міклаша Харашці ня прызнаецца беларускімі ўладамі, якія адмаўляюцца супрацоўнічаць з ім.

Алена Танкачова - праваабаронца, кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend), якая мае расійскае грамадзянства, была выслана на тры гады з Беларусі ў лютым 2015 пасля таго, як пражыла тут каля 30 гадоў. Праваахоўныя органы пазбавіліяе віду на жыхарства ў Беларусі, заявіўшы пра шматлікія адміністрацыйных правапарушэннях Танкачовай (у асноўным - перавышэнне хуткасці). Сама праваабаронца заяўляла ў ходзе судовых пасяджэнняў, што не кіравала сваім аўтамабілем, калі была выпісана большасць штрафаў. Калегі і паплечнікі Танкачовай звязваюць яе высылку з яе праваабарончай дзейнасцю.

Паводле ПЦ "Вясна"
 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку