Справу Баразенкі перадалі ў суд
рымінальную справу супраць Аляксандра Баразенкі, апошняга фігуранта “справы 14-ці”, перадалі ў суд Цэнтральнага раёну Менску.
Нагадаем: ад 27 кастрычніка Аляксандра трымаюць пад вартай у Менскім сьледчым ізалятары. Хлопца, як і 13 пакараных у справе, абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія нібыта пацягнулі масавыя беспарадкі падчас акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня.
Аляксандр Баразенка зьяўляецца студэнтам Уроцлаўскага ўнівэрсытэту, дзе вучыцца па праграме Кастуся Каліноўскага. Ён не наведваў сьледчы камітэт разам зь іншымі фігурантамі справы, бо здаваў сэсію.
Цягам тыдня стане вядомая дата паседжаньня. Судзіць Аляксандра будзе Валеры Есьман.
Раней у “справе 14-ці” 13 чалавек пакаралі штрафамі і абмежаваньнем волі да двух гадоў.
Паводле Радыё Свабоды
Пакінуць новы каментар