Спроба сабрацца на плошчы скончылася затрыманьнямі

За некалькі хвілінаў да заплянаванага пачатку акцыі прадпрымальнікаў міліцыянты схапілі лідэра руху “За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча на плошчы Перамогі. Разам зь ім затрымалі Аляксея Кавальца і Алеся Лагвінца.

Усіх адвезьлі ў сьледчы камітэт, што на вуліцы Сапёраў, і дапыталі ў крымінальнай справе, якую раней распачалі ў сувязі з падзеямі 10 студзеня.

Нагадаем: 10 студзеня больш за дзьве тысячы ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў перакрылі праспэкт Незалежнасьці і калёнай прайшлі па праезнай частцы праспэкту да Дому Ўраду.

Міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў назваў гэта масавымі беспарадкамі і паведаміў, што міліцыя распачала крымінальную справу.

 

 

Міліцыянты таксама затрымалі Вячаслава Сіўчыка і аднаго зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандра Макаева. Спачатку іх амаль тры гадзіны трымалі ў міліцыі Ленінскага раёну, а потым адвезьлі ў сьледчы камітэт, каб дапытаць у крымінальнай справе.

На Кастрычніцкай плошчы было амаль усё міліцэйскае кіраўніцтва – афіцэры зь міністэрства і з гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных справаў. Як толькі на плошчы зьбіралася група зь дзясятак чалавек, яе абкружалі спэцназаўцы і выціскалі людзей з плошчы ў розныя бакі.

 

На плошчы міліцыянты затрымалі прадпрымальніка з Гомеля Ўладзімера Няпомняшчых разам з жанчынай, прозьвішча якой невядомае. Іх пасадзілі ў міліцэйскі “варанок” і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС.

Спэцназаўцы некалькі разоў выціскалі людзей жывымі ланцугамі з Кастрычніцкай плошчы — па праспэкце Незалежнасьці ў бок ГУМу і па вуліцы Энгельса на плошчу Свабоды. Мінакоў не прапускалі. Менавіта такім чынам менчукі даведваліся, што на плошчы заплянаваны мітынг прадпрымальнікаў. У бок уладаў многія людзі выказваліся даволі нэгатыўна.

Падчас разгону патэнцыйных удзельнікаў акцыі спэцназаўцы затрымалі Вольгу Казуліну, якая спрабавала прайсьці з расьцяжкай. Дзяўчыну адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

Міліцыянты паведамілі, што пасьля высьвятленьня асобаў усіх затрыманых вызваляць.

 

Паводле На плошчы міліцыянты затрымалі прадпрымальніка з Гомеля Ўладзімера Няпомняшчых разам з жанчынай, прозьвішча якой невядомае. Іх пасадзілі ў міліцэйскі “варанок” і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС.

Нас папросту зьнішчаюць як кляс...Спэцназаўцы некалькі разоў выціскалі людзей жывымі ланцугамі з Кастрычніцкай плошчы — па праспэкце Незалежнасьці ў бок ГУМу і па вуліцы Энгельса на плошчу Свабоды. Мінакоў не прапускалі. Менавіта такім чынам менчукі даведваліся, што на плошчы заплянаваны мітынг прадпрымальнікаў. У бок уладаў многія людзі выказваліся даволі нэгатыўна.

Падчас разгону патэнцыйных удзельнікаў акцыі спэцназаўцы затрымалі Вольгу Казуліну, якая спрабавала прайсьці з расьцяжкай. Дзяўчыну адвезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну.

Міліцыянты паведамілі, што пасьля высьвятленьня асобаў усіх затрыманых вызваляць.

 

 

Паводле Радыё Свабода