Спробы запалохаць моладзевых актывістаў

Цягам траўня ў Камітэт “Салідарнасць” па дапамагу ў  незалежным медычным абследванні і медычнай рэабілітацыі звярнуліся некалькі моладзевых актывістаў. Маладыя людзі падчас затрыманняў міліцыяй  былі  моцна збітыя і патрапілі ў шпіталі.

“Падставай”для такога абыходжання з затрыманымі высоўваецца абвінавачванне іх у дробным хуліганстве і парушэнні парадку, аднак на самой справе арыштамі і збіццём супрацоўнікі праваахоўных органаў імкнуцца спыніць акцыі салідарнасці моладзі з  палітычнымі вязнямі.
Так, былі жорстка збітыя маладафронтавец Раман Пратасевіч і  актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Моўчан за вывешванне у Мінску бел-чырвона-белых сцягаў у падтрымку віцебскага актывіста КХП-БНФ Сяргея Каваленкі.

«Я выйшаў з бел-чырвона-белым сцягам у падтрымку Сяргея Каваленкі. Але далёка не прайшоў. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі. Яны пачалі мяне забіраць, выхопліваць з рук сцяг. На пытанне, чаму вы мяне чапаеце, яны нічога не адказвалі. Потым мяне са сцягам павалаклі да машыны. Там на мяне нацягнулі кайданкі. І пагрузілі ў іншую машыну. У той машыне мяне і пачалі збіваць. Некалькі разоў я адключаўся. Не памятаю, як мяне везлі. Ачуняў толькі ў аддзяленні міліцыі на нейкай лаве. Адтуль «Хуткая дапамога» павезла ў шпіталь», — паведаміў у інтэрвію газеце “Новы час”  Андрэй, якому  ў аддзяленні траўматалогіі бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі дыягназавалі чэрапна-мазгавая траўма, пералом сківіцы, траўмы хрыбетніка .

У мінскі шпіталь з ізалятара на Акрэсціна быў пераведзены і намеснік старшыні «Маладога фронту» Мікалай Дземідзенка. Прычына — пагаршэнне стану здароўя. 15 мая Міколу Дземідзенку суд Цэнтральнага раёна даў 10 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за «дробнае хуліганства». За дзень да гэтага міліцыянты ўварваліся ў кватэру да актывістаў «Маладога фронту», збілі, а потым даставілі Міколу Дземідзенку разам з Зміцерам  Крамянецкім і Раманам Васільевым у аддзяленне ўнутраных спраў Фрунзенскага раёна.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”  выступіў з заявай, у якой канстатуе, што ў Беларусі ўкаранілася ганебная  практыка “сістэматычнага  асуджэння грамадзкіх дзеячоў на падставе сфальсіфікаваных матэрыялаў аб адміністратыўным правапарушэнні за дробнае хуліганства”,  якая  з’яўляецца злачыннай формай адвольных затрыманняў.

Крэмянецкі Зміцер, Дземідзенка Мікалай, Мускі Міхаіл агулам толькі за вясну 2012 г. незакона былі асуджаны на 37 сутак адміністратыўнага арышту, а Павал Вінаградаў і Алег Воўчак двойчы асуджаліся на падставе сфальсіфікаваных супрацоўнікамі міліцыі матэрыялаў.

29 траўня судом Першамайскага раёна Менска  моладзевы актывіст Васіль Парфянкоў быў асуджаны на 6 месяцаў арышту за парушэнні ўмоваў прэвентыўнага  нагляду, устаноўленага судом, што таксама  ацэньваецца праваабаронцамі  як  далейшы ціск уладаў на актывістаў, якія  былі асуджаныя па выніках падзеяў 19 снежня 2010 г.

“Малады фронт” і беларускія праваабарончыя арганізацыі  збіраюцца звяртацца ў міжнародныя інстанцыі з мэтай прызнання арыштаваных  маладых актывістаў вязнямі сумлення.

 

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку