Спыніць дыскрымінацыю ў беларускіх ВНУ.

Cуд Маскоўскага раёну Менска не задаволіў пазоў былой студэнткі аддзялення паліталогіі юрыдычнага факультэта Белдзяржуніверсітэту Таццяны Шапуцькі да Міністэрства адукацыі і БДУ. Таццяна была выключаная адразу пасля таго, як была запрошана ўдзельнічаць у Форуме грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнэрства” 16-18 лістапада 2009 году ў Бруселі і па гэтай прычыне прапусціла 3 дні заняткаў.
 
 —Шчыра кажучы я спадзявалась,што суддзя Юрый Шастакоў праявіць больш цікаўнасці да працэсу, —кажа Таццяна. —Ён амаль не ўнікаў у сутнасьць спрэчак бакоў, не задаваў ніякіх пытаньняў. Было падобна на тое, што ён ўжо ведаў, якое рашэнне агучыць заўтра і таму не бачыў сэнса  удзельнічаць у гэтым працэсе.
Мяне здзівілі і троху рассмешылі юрысконсульты Міністэрства адукацыі і БДУ Таццяна Марчанка і Аксана Харошка, якія выступілі з вельмі пафаснымі прамовамі, накшталт таго, што я зрабіла адкрыты выклік грамадству і нанесла маральную страту універсітэту тым, што з’ехала ў Брусэль, нікога не папярэдзіўшы. Яны былі настолькі перакананы ў злачынным характары маіх намераў, што я баялась, ці не запатрабуюць для мяне смяротнага пакарання?
 
Пасля прыняцця ў 2005 годзе Дэкрэта прэзідэнта РБ №3” Аб некаторых мерах па супрацьдзеянню гандлю людзьмі” і распрацаванай Міністэрствам адукацы інструкцыі ў мэтах рэалізацыі гэтага дэкрэта, беларускія студэнты страцілі магчымасцьне толькі самастойна выбіраць вучыцца ім дома альбо за мяжой,але нават выязджаць у іншыя краіны на кароткія тэрміны з мэтай адукацыйных, грамадскіх ці культурніцкіх кантактаў.
 
Студэнт абавязаны прасіць дазволу на выезд у адміністрацыі свайго ВНУ, што само па сабе супярэчыць беларускаму заканадаўству і міжнародным нормам на свабоднае перамяшчэнне. Больш таго, ВНУ патрабуе ад студэнта сабраць вялікую колькасць дакумэнтаў для атрымання дазволу, пасля чаго часцей за ўсё адмаўляе свайму навучэнцу, бо не хоча браць на сябе адказнасць перад дэпартаментам міграцыі МУС і упраўленнем сацыяльнай і выхаваўчай працы Міністэрства адукацыі.
 
 —Гэта прыгонная сістэма, —ацэньвае сітуацыю эксперт Юры Чавусаў. —Улады не могуць спакойна глядзець, што есць людзі, якія свабодна выязджаюць за мяжу. Уладам здаецца, што гэта незаслужаннае і трэба гэта спыніць.
 
У большасці беларускіх ВНУ на сённяшні дзень склалася становішча, калі загадамі рэктараў забараняюцца ўсе несанкцыянаваныя зверху адносіны выкладчыкаў і студэнтаў з прадстаўнікамі замежных краін падчас рэалізацыі зацверджаных адукацыйных праграм. Асноўная ўвага дэканатаў надаецца не развіццю акадэмічных стасункаў, а кантролю над навучэнцамі і безумоўнага падпарадкавання патрабаванням адміністрацыі.

Падчас судовага працэсу па пазову Таццяны Шапуцька прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Гары Паганяйла задаў пытанне намесніку дэкана юрыдычнага факультэта Андрэю Шыдлоўскаму, ці лічыць ён ўдзел студэнткі паліталагічнага аддзялення ў мерапрыемстве, арганізованым Еўракамісіяй, уважлівай прычынай адсутнасці на занятках?

У адказ сп. Шыдлоўскі быў вымушаны прызнаць станоўчым сам факт запрашэння беларускай студэнткі на еўрапейскі форум такога ўзроўню, аднак тут жа дадаў, што яна не павінна была ўязжаць без дазволу, таму прычына яе адсутнасці прызнана не ўважлівай, і яна падлягала дысцыплінарнаму пакаранню.

Адвакатка Шапуцькі Мар’яна Сямашка адзначыла, што самастойны выезд студэнта на мерапрыемства, якое БДУ не арганізоўвала, не падпадае пад дзеянне інструкцыіі Міністэрства адукацыі, звязанай з Дэкрэтам №3,на якую спасылаюцца прадстаўнікі БДУ.
У інструкцыі рэгулююцца тыя моманты, што тычацца юрыдычных ліц —навучальных устаноў альбо індывідуальных прадпрымальнікаў, —якія арганізуць выезд за мяжу навучэнцаў, аб чым яны павінны паведамляць і што яны павінны ўзгодняць з міністэрствам. Фізічныя асобы —самі удзельнікі замежных паездак —гэтыя правілы згодна закону выконваць не абавязаны.
 
—На падставе якога нарматыўна-прававога акту Таццяна Шапуцька павінна была браць дазвол на выезд у дэкана, а не проста паведаміць аб сваёй адсутнасьці на працягу трох дзён? На гэтае пытаньне адвакаткі прадстаўнікі БДУ не здолелі даць абгрунтаванага адказу. Гэта дае магчымасць сцвярджаць: беларускія ВНУ штучна імкнуцца абмежавць адукацыйныя і грамадскія кантакты студэнтаў з замежжам.

Моладзь —найбольш праеўрапейская частка беларускага грамадства. Яна добра адукаваная і незацікаўленая ў сістэме каштоўнасцяў, якія прапануе існуючы рэжым. Каб запабегчы пашырэння гэтых настрояў, дзяржаўныя ВНУ—як інструменты ўзнаўлення правячай ідэалогіі —распрацоўвалі сістэму забаронаў і пакаранняў вольнадумцаў.

Толькі за 2008-2009 гады былі выключаны з вучобы за незалежныя палітычныя погляды каля 20 студэнтаў. Большасць з іх, як Таццяна Шапуцька, былі выдатнікамі вучобы: Юрась Алейнік (Акадэмія кіравання пры ПрэзідэнцеРБ), Зміцер Жалезнічэнка (ГомельскіДзяржуніверсітэт), Франак Вячорка (Белдзяржуніверсітэт), Таццяна Цішкевіч (Акадэмія фізічнай культуры), Павал Кур’яновіч (Мінскі дзяржаўны радыётэхнічны каледж), Кася Салаўёва (Віцебскі дзяржуніверсітэт) і інш.

Схема, па якой ВНУ пазбаўляюцца ад “занадта актыўных” студэнтаў распрацавана на дзяржаўным узроўні: пасля удзелу ў мірнай грамадзянскай акцыі ці пікеце, маладзёны атрымліваюць адміністрацыйнае пакаранне, аб чым МУС адразу паведамляе ў навучальныя ўстановы. Адміністрацыя ВНУ рэагуе паўторным пакараннем студэнта па сваёй лініі: яго справа разбіраецца на Савеце прафілактыкі правапарушэнняў, пасля чаго выносіцца прадстаўленне аб вымове ці выключэнні.
 
Напрыклад,Таццяне было прад’яўлена ў якасці грубіянскага супрацьпраўнага дзеяньня тое, што яна раздавала на вуліцы ўлёткі ”Камунізм —пад трыбунал” у гадавіну кастрычніцкай рэвалюцыі. Менавіта гэта акалічнасць супольна з пропускам 22 гадзінаў заняткаў падчас паездкі ў Брусель, дала падставы для яе адлічэння з фармулёўкай “за сістэматычнае парушэнне правілаў унутранага распарадку БДУ”.
У сваёй позве Таццяна ўказала: “Мяркую, што адлічэньне мяне з універсітэта за актыўную грамадзянскую пазіцыю з'яўляецца праявай дыскрымінацыі мяне па палітычных перакананнях. Пры наяўнасці такой жа і большай колькасці прапушчаных заняткаў, іншыя студэнты не былі адлічаны”.
 
—Таццяна Шапуцька сцвярджае, што ў дачыненні да яе была дапушчана дыскрымінацыя і гэта дастаткова сур’ёзнае абвінавачванне, —заявіў прадстаўнік БХК Гары Паганяйла.—Забарона на дыскрымінацыю прапісана ў Канстытуцыі Беларусі і ў Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэты Пакт з’яўляецца часткай нашага нацыянальнага заканадаўства і падлягае выкананню.
Аднак факты дыскрымінацыі выразна выяўленныя ў ходзе дадзенага судовага разбору не атрымалі ніякай прававой адзнакі ні збоку прадстаўнікоў Мінадукацыі,ні збоку БДУ, ні з судовага боку.
 
Адказ, які Таццяна Шапуцька атрымала з Міністэрства на сваю скаргу носіць чыста фармальны характар. У ім адсутнічаюць спасылкі на нарматыўна-прававыя акты, якія рэгулююць меры дысцыплінарнага ўздзеяння, ніяк не улічваюцца асобістая характарыстыка Таццяны, яе выдатная вучоба. Таму мы расцэньваем яе адлічэнне, як назаконнае абмежаванне правоў на свабоднае перамяшчэнне і на атрыманне адукацыі.
 
Заяўляючы, што па змоўчванню, дыскрымінацыі ў галіне адукацыі ў краіне няма, БДУ і Міністэрства не прадставілі ніякіх доказаў дэ-факто, што Таццяна Шапуцька не была дыскрымінавана, што пры аналагічных абставінах іншыя студэнты таксама адлічалісь з вучобы, маючы 20 ці больш гадзін пропускаў.
Не важна было, сколькі прапусціла Шапуцька. Важным з’явілась тое, што яна мае грамадзянскую пазіцыю, што яна удзельнічае у палітычнаым жыцці страны, што яна сябра моладзевай грамадскай ініцыятывы “Малады фронт”. Вось гэта было ацэнена, як выява недысцыплінаванасці, нелаяльнасці да універсітэта і дзяржавы. Мы ацэньваем такі падыход да студэнткі як праяву дыскрымінацыі.
 
Прадстаўнікам рознага палітычнага спектру не можа быць забаронены доступ да вышэйшай адукацыі. Хоць міністр адукацыі Радзькоў нядаўна прапанаваў забараніць дзейнасць палітычных партый у навучальных установах, і гэта сведчыць, што ён заражаны гэтым дыскрымінацыйным падыходам. Калі такі падыход возьме верх, Беларусь канчаткова ператворыцца ў паліцэйскую дзяржаву.
 
Міжнародная супольнасць выказалась на гэты конт абсалютна адназначна ў рэзалюцыі Еўрапарлямента: рэспубліка Беларусь павінна гарантаваць палітычныя правы і свабоды шляхам спынення практыкі палітычна-матываваных пераследаў, у тым ліку выключэнняў з ВНУ, якое адбылося ў выпадку з Таццянай Шапуцькай, якая была адлічана з універсітэта за ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці «Усходняга партнэрства», —падкрэсліў Гары Паганяйла.

0 Comments

Пакінуць новы каментар

  • Радкі ды абзацы пераносяцца аўтаматычна.
  • Дазволеныя HTML тэгі: <a> <p> <span> <h3> <img> <hr> <br> <br /> <ul> <ol> <li> <table> <tr> <td> <b> <u> <i> <sub> <sup> <blockquote> <pre> <strike> <caption> <em> <strong>
  • Вы можаце дапісваць PHP-код. У такім выпадку ўключайце тэгі <?php ?>.
  • You may insert videos with [video:URL]
  • Адрэсы вэс-старонак і е-мэйл адрэсы пераўтворацца ў спасылкі аўтаматычна.

Больш інфармацыі пра опцыі фарматавання

CAPTCHA
Каб падтвердзіць, што Вы чалавек, калі ласка ўвядзіце код з малюнка ніжэй:
Image CAPTCHA
Увядзіце літары з малюнку