"Спэктакль" скончыўся а палове другой начы

xalezin070823.jpg

Толькі каля паловы другой начы з Савецкага РУУС Менску выпусьцілі ўсіх рэжысэраў, актораў і гледачоў "Свабоднага тэатру".

У пастарунку ўсе яны былі вымушаныя напісаць тлумачэньні. Аднак пратаколаў на іх не складалі.

Упершыню ў гісторыі беларускага сцэнічнага мастацтва быў гвалтоўна разагнаны спэктакль, а ўсе творцы і гледачы затрыманыя.

Здарылася гэта 22 жніўня ў Менску а 20-й 30. Супрацоўнікі палку міліцыі асобага прызначэньня ўварваліся ў прыватны дом, дзе адбываўся паказ спэктакля экспэрымэнтальнага "Свабоднага тэатра" паводле п'есы Эдварда Бонда "11 кашуляў". Каля 50 чалавек -- актораў, рэжысэраў і гледачоў -- завезьлі ў міліцэйскі пастарунак, дзе толькі праз чатыры гадзіны скончылася дзея . Сярод затрыманых былі тэатральныя дзеячы з Францыі і Нідэрляндаў.

 

Паведамляе радыё Свабода