Стартаваў адукацыйны праект “Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку”
Беларускі дом правоў чалавека ім. Барыса Звозскава аб'яўляе набор удзельнікаў у адукацыйны праект "Міжнародныя стандарты - у нацыянальную практыку" (Bring International Standards Home), які рэалізуецца ў межах праграмы сетцы дамоў правоў чалавека "Міжнароднае права для абароны грамадскіх інтарэсаў".
Удзел у праекце дае магчымасць навучыцца прымяняць міжнародныя стандарты правоў чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях.
Праграма навучання разлічана на адзін год і складаецца з цыклу сесій (семінараў), якія будуць праходзіць ва Ўкраіне і Літве на працягу 2016-2017 гг. з перыядычнасцю адна сесія у два месяцы. Працягласць першай сесіі - 6-7 дзён, працягласць ўсіх наступных сесій - 3 дні.
Заяўку трэба падаць да 9-га траўня. Падрабязнасці пра тое, як гэта зрабіць, глядзіце тут.
Пакінуць новы каментар